Вы тут

Лукашэнка зацвердзіў меры падтрымкі эканомікі ва ўмовах неспрыяльнага ўздзеяння сусветнай эпідсітуацыі


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 24 красавіка падпісаў Указ № 143 «Аб падтрымцы эканомікі». Дакумент прыняты па выніках нарады аб першачарговых мерах па забеспячэнні ўстойлівай работы эканомікі і сацыяльнай сферы краіны ва ўмовах сусветнай эпідэміялагічнай сітуацыі, праведзенай 23 красавіка 2020 года, паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.


Указам прадугледжваецца рэалізацыя мер падтрымкі суб'ектаў гаспадарання асобных галін эканомікі, найбольш схільных да неспрыяльнага ўздзеяння эпідэміялагічнай сітуацыі, якая склалася. Пералік такіх галін вызначаны ў дадатку да Указа.

Згодна з дакументам, прадугледжана прадастаўленне адтэрміноўкі і растэрміноўкі выплаты падатковых крэдытаў, скарочаны тэрмін вяртання з бюджэту розніцы паміж сумай падатковых вылікаў і агульнай сумай ПДВ. Індывідуальным прадпрымальнікам прадастаўляецца магчымасць пераходу на іншыя рэжымы падаткаабкладання і пераразліку адзінага падатку ў сувязі з часовым неажыццяўленнем імі дзейнасці.

Уводзяцца арэндныя канікулы, мараторый на павелічэнне базавай арэнднай велічыні і арэнднай платы. Акрамя таго, прадастаўляецца права мясцовым распарадчым і выканаўчым органам памяншаць маёмасныя падаткі. Юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам - уласнікам маёмасці - рэкамендавана прадастаўляць арандатарам адтэрміноўку па аплаце арэнднай платы, а таксама змяншаць яе памер з улікам аб'ёму іх выручкі.

Абраны арганізацыяй парадак падатковага ўліку курсавых розніц можа быць зменены аднаразова на працягу 2020 года і будзе дзейнічаць на працягу ўсяго падатковага перыяду.

Міністрам аховы здароўя, антыманапольнага рэгулявання і гандлю, а таксама Старшыні Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі прадастаўлена права спыняць працу гандлёвага аб'екта, аб'екта грамадскага харчавання да ліквідацыі парушэнняў (але не больш чым на 90 дзён) у выпадку ўстанаўлення па выніках праверкі парушэнняў заканадаўства, кантроль за выкананнем якога адносіцца да кампетэнцыі адпаведнага ведамства. Дадзеная мера накіравана на павышэнне дысцыпліны ў рабоце суб'ектаў гаспадарання, асабліва неабходнай ва ўмовах бягучай эканамічнай і эпідэміялагічнай сітуацыі.

У мэтах захавання занятасці і павелічэння працоўнай мабільнасці скарочаны мінімальны тэрмін папярэджання работнікаў аб змене наймальнікам істотных умоў працы (без памяншэння памераў аплаты працы). Таксама падоўжаны да 3 месяцаў тэрмін магчымага часовага пераводу работнікаў у сувязі з вытворчай неабходнасцю, з-за неспрыяльнага ўздзеяння эпідэміялагічнай сітуацыі, а таксама для замяшчэння адсутнага работніка.

Прадугледжана выплата дапамогі па часовай непрацаздольнасці асобам, якія ажыццяўляюць догляд дзіцяці ва ўзросце да 10 гадоў, якое наведвае дашкольную ўстанову або ўстанову агульнай сярэдняй адукацыі, калі гэта дзіця адносіцца да кантактаў першага або другога ўзроўню.

У мэтах спрашчэння працэдур закупак заказчыкам прадастаўлена права на дзяржзакупкі з адной крыніцы (у аб'ёме, неабходным для забеспячэння патрэбы ў працягу 2 месяцаў) у выпадку, калі дагавор з ранейшым пастаўшчыком скасаваны.

Пры гэтым пастаўшчыкі, якiя не выканалi свае абавязацельствы і вымушаныя скасаваць дамову па аб'ектыўных прычынах, часова не будуць ўключацца ў спіс нядобрасумленных пастаўшчыкоў.

Для таго каб Урад мог аператыўна і гібка рэагаваць на пагаршэнне эпідэміялагічнай сітуацыі, яму дадзена права на прыняцце спецыяльнага часовага парадку ажыццяўлення дзяржаўных закупак, калі гэта спатрэбіцца.

Вызначана, што пагашэнне запазычанасці за энергарэсурсы ў замежнай валюце робіцца па курсе рубля, устаноўленым Нацыянальным банкам на 31 снежня 2019 года да замежнай валюты, якая выкарыстоўваецца для разлікаў за энергарэсурсы.

Прадугледжваецца распаўсюджванне нормы аб падставах субсідыярнай адказнасці, устаноўленай у падпункце 5.6 пункта 5 Дэкрэта № 7 ад 23 лістапада 2017 года «Аб развіцці прадпрымальніцтва», на адносіны, якія ўзніклі да прыняцця Дэкрэта.

Указам прадугледжваецца і шэраг іншых норм і палажэнняў, якія дазволяць падтрымаць працу суб'ектаў гаспадарання і захаваць працоўныя калектывы ва ўмовах замаруджвання эканамічнай актыўнасці.

Прэв'ю: ruinformer.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Валанцёры супраць каранавіруса: адзін дзень з жыцця мінскага хаба ByCovid19

Валанцёры супраць каранавіруса: адзін дзень з жыцця мінскага хаба ByCovid19

Запушчаная кампанія па дапамозе медыкам ByCovid19 перарасла ў буйны «антыкаранавірусны» рух.

Культура

Кіназнаўца Мiкалай Iзволаў: На маёй памяцi адкрыццё такога маштабу здарылася ўпершыню

Кіназнаўца Мiкалай Iзволаў: На маёй памяцi адкрыццё такога маштабу здарылася ўпершыню

Гэта была сенсацыя: у 2018 годзе быў паказаны страчаны фiльм Дзiгi Вертава.

Грамадства

Спрыяльнае навакольнае асяроддзе ствараецца там, дзе над гэтым працуюць на месцах — у гарадскіх мікрараёнах ці на вясковых падворках і вуліцах

Спрыяльнае навакольнае асяроддзе ствараецца там, дзе над гэтым працуюць на месцах — у гарадскіх мікрараёнах ці на вясковых падворках і вуліцах

Маленькі прынц у аднайменнай казцы кожны дзень пачынаў з таго, што прыводзіў у парадак сваю планету. 

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Чым бы дзіця ні цешылася, абы не плакала. Пажадана, каб нікога да слёз не даводзіла. Але ж бывае па-іншаму.