Вы тут

Творцы прадалi сваiх работ на 37 тысяч рублёў, каб дапамагчы медыкам


Падтрымкай беларускiм медыкам у час распаўсюджвання каранавiруса стала дзейнасць мастакоў — з 15 да 22 красавiка на адмысловым анлайн-аўкцыёне «Дзякуй!» кожны ахвотны мог набыць адзiн са ста выстаўленых на продаж твораў i такiм чынам адправiць грошы на сродкi iндывiдуальнай аховы, абсталяванне i паўнавартаснае харчаванне для медыцынскiх работнiкаў.


«91-ы» Аляксандра Бельскага.

Гэта была iнiцыятыва вядомага мастака Руслана Вашкевiча i арт-iдэолага Алiны Саўчанка. Паводле iдэi, беларускiя мастакi бязвыплатна прадставiлi свае работы да ўдзелу ў аўкцыёне, якi тым часам сабраў творы на любы густ ва ўсiх тэхнiках — жывапiс, графiку, фатаграфiю, скульптуру, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва. А таксама на любы кашалёк — стартавыя цэны вар'iравалiся ад 10 да 5000 рублёў.

У праекце паўдзельнiчалі каля ста аўтараў, сярод якiх сам Руслан Вашкевiч, а таксама Алег Ладзiсаў, Жанна Капуснiкава, Андрэй Басалыга, Леся Пчолка, Сяргей Балянок ды iншыя.

Дабрачынны аўкцыён прайшоў на пляцоўцы «Куфар» i ў вынiку сабраў 37 тысяч рублёў, частка з якiх ужо адпраўлена на рахункi дабрачынных iнiцыятыў. Паведамляецца, што найбольш выгадна арганiзатары прадалi твор уласна iнiцыятара аўкцыёна Руслана Вашкевiча — за «Мадам Банжур» пакупнiк прапанаваў 2500 рублёў. З iншых поспехаў — стартавая цана работы «91-ы» Аляксандра Бельскага павялiчылася ў шэсць разоў.

Новыя ўладальнiкi выстаўленых твораў да заўтрашняга дня працягваюць адрасна пералiчваць грошы на прызначаныя ў дапамогу медыкам праекты, размешчаныя на фандрайзiнгавай платформе MolaMola.

Вольга МIЦКЕВIЧ

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.