Вы тут

​Усходні гараскоп на наступны тыдзень


АВЕН. Час пазбаўляцца ад шкодных звычак, асаблiва калi вы палiце цi любiце скардзiцца на жыццё. Цяпер спрыяльны час для пабудовы новых глабальных планаў. Для гэтага ў вас ёсць усё: веды, сiлы, рашучасць. Перад вамi стаяць цiкавыя задачы, неабходна выбраць сродкi i аптымальны тэмп для iх вырашэння. Спадзявацца давядзецца толькi на свае сiлы. Хатнiя справы таксама запатрабуюць шмат часу, аднак паспрабуйце не ўзвальваць усе праблемы на сябе, лепш пашукайце каго-небудзь менш занятага.


horoscope.gr

ЦЯЛЕЦ. Спатрэбяцца ўнутраны спакой i ўраўнаважанасць. Паветраныя замкi будуць нетрывалыя, iх лепш пакiнуць да таго, як яны пачнуць разбурацца пад напорам рэальнасцi. Бязлiтасна распраўляйцеся з хаосам у асабiстым жыццi. Выбiрайце надзейнасць, а не прыгожыя камплiменты i пустыя абяцаннi. У выхадныя непажадана пачынаць сваркi.


БЛIЗНЯТЫ. Вас чакае поспех у прафесiйнай сферы. Вы лiтаральна фантанiруеце iдэямi, хутка i эфектыўна вырашаеце любыя задачы. У чацвер, перш чым прыняць якое-небудзь рашэнне, неабходна ўсё добра ўзважыць. Дзень спрыяльны для людзей, што выбралi лiтаратурную дзейнасць. У выхадныя пашанцуе ў каханнi.


РАК. Асаблiвае значэнне набудуць такiя якасцi, як удумлiвасць i сабранасць. Калi будуць паездкi — то па справах, калi сустрэчы i знаёмствы — то карысныя i якiя абяцаюць нядрэнныя перспектывы. Кожнае ваша дзеянне павiнна быць прадуманым i лагiчным. У аўторак вас можа наведаць маркота, вельмi пажадана задушыць хандру ў зародку. Не блытайце неразуменне з канструктыўнай крытыкай — гэта зусiм розныя рэчы. Пятнiца абяцае настроiць на больш высокiя матэрыi i схiлiць да кахання.


ЛЕЎ. Вы будзеце занадта актыўныя i нецярплiвыя. Праўда, павысiцца агульны тонус i палепшыцца настрой. Парада, атрыманая ад блiзкага сябра, дапаможа знайсцi выйсце з тупiковай сiтуацыi. У сераду паспрабуйце не выдаць усе свае сакрэты i наогул менш гаварыць. У чацвер вы блiскуча справiцеся з цяжарам праблем. Субота можа прынесцi нечаканую свабоду дзеянняў, але ўсё ж трымайце сябе ў руках.


ДЗЕВА. На першы план могуць выйсцi праблемы кар'еры i заробку грошай. Неабходна не распыляцца i намецiць канкрэтныя мэты, упэўнена прасоўвацца да iх дасягнення. Не ўзвальвайце на сябе чужыя клопаты i праблемы, iнакш не справiцеся з пастаўленымi задачамi. У сераду давядзецца перарабляць ужо гатовае заданне або праект. Можаце разлiчваць на дапамогу калег. А вось у пятнiцу работа ў адзiноце прынясе лепшыя вынiкi.


ШАЛI. На гэтым тыднi лепш лiшнi раз не сустракацца з начальствам. Пажадана спачатку думаць, а потым дзейнiчаць. У аўторак будзе паспяховай iнтэлектуальная дзейнасць, асаблiва калi побач аднадумцы. У сераду магчымыя пэўныя непаразуменнi з партнёрамi — паспрабуйце пачуць не толькi сябе. У нядзелю спатрэбiцца асцярожнасць, каб не здзейснiць непапраўных памылак у асабiстым жыццi. У выхадныя больш увагi ўдзяляйце дзецям.


СКАРПIЁН. На гэтым тыднi з'явiцца рэальная магчымасць для карэкцыi свайго лёсу, унясення ў яго чагосьцi новага, незвычайнага. Даверцеся голасу iнтуiцыi, i яна вас не падвядзе. Дазвольце сабе кахаць i быць каханымi. У вас будзе высокi творчы патэнцыял, узрасце аўтарытэт у прафесiйнай сферы. У нядзелю нiчога новага лепш не прадпрымаць  — займiцеся тым, што вам ужо даўно падабаецца.


СТРАЛЕЦ. З'явiцца выдатны шанц разабрацца з важнымi супярэчнасцямi, якiя хвалявалi, але для гэтага спатрэбiцца разумны кампрамiс з вашага боку. У сераду варта праявiць сябе, а не сцiпла маўчаць. Магчымыя цiкавыя знаёмствы праз iнтэрнэт. Чацвер можа засмуцiць дробнымi непрыемнасцямi, але, на жаль, гэта плата за адсутнасць буйных праблем. У выхадныя паспрабуйце навесцi парадак i раскласцi ўсё па палiчках — як у доме, так i ў сваiх думках i пачуццях.


КАЗЯРОГ. Рабочыя справы буксаваць не будуць. Вашы сябры i партнёры падзеляць з вамi радасцi i памылкi. У сераду можаце разлiчваць на душэўную размову i слушную параду. Добры час, каб пачаць займацца чым-небудзь новым: танцамі, маляваннем або ёгай. Будзе не так проста знайсцi агульную мову з сям'ёй — у кожнага могуць аказацца свае iнтарэсы, якiя не супадаюць з вашымi.


ВАДАЛIЎ. На гэтым тыднi перад уважлiвымi людзьмi адкрыюцца новыя перспектывы. Рэалiзацыя даўнiх iдэй здольная прынесцi маральнае i матэрыяльнае задавальненне. У сераду акажуцца паспяховымi перамовы, пры гэтым зусiм не абавязковыя асабiстыя сустрэчы — можна зладзiць вiдэаканферэнцыю. У пятнiцу не варта раскiдвацца словамi i тым больш даваць невыканальныя абяцаннi — лепш патрацiць гэты дзень на сябе, заняўшыся ўвасабленнем у жыццё даўняй мары. У выхадныя не спрачайцеся з блiзкiмi людзьмi, сямейная сварка — не самае лепшае ўпрыгажэнне выхадных.


РЫБЫ. Тыдзень абяцае поспех у пачынаннях, звязаных з кар'ерным ростам. Каб не ўпусцiць прыемны i доўгачаканы момант, вам нельга губляць час дарма — выявiце максiмум працавiтасцi i працаздольнасцi. Будзеце карыстацца агульнай увагай, i вас гэта зусiм не збянтэжыць. Магчыма, давядзецца змянiць кола знаёмых. У суботу i нядзелю пажаданы пасiўны адпачынак у спакойнай абстаноўцы.

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Галаву можна вешаць, ламаць, сушыць, намыльваць... Але не губляць!

Грамадства

Як шматдзетная сям’я будуе жыллё з дапамогай дзяржаўнай субсідыі

Як шматдзетная сям’я будуе жыллё з дапамогай дзяржаўнай субсідыі

Святлана, шматдзетная мама з вёскі Чарнаўчыцы, што пад Брэстам, падзялілася гісторыяй іх сям'і і дома.

Грамадства

Камень Узнясення, «Стопачка» і «Руская свечка». Што паглядзець у Іерусаліме?

Камень Узнясення, «Стопачка» і «Руская свечка». Што паглядзець у Іерусаліме?

Аўтобусы з паломнікамі і турыстамі ніколі не праязджаюць міма гэтых знакавых, і не толькі для хрысціян, святынь.