Вы тут

Як часць пад Фаніпалем ахоўвае неба сталіцы


Красавiк — месяц, калi сваё прафесiйнае свята адзначаюць войскi супрацьпаветранай абароны. Гiстарычна яно паходзiць ажно з 1975 года, калi адпаведную пастанову прыняў Прэзiдыум Вярхоўнага Савета СССР. Што да Беларусi, то ў наш каляндар Дзень супрацьпаветранай абароны афiцыйна вярнуўся ў 1998 годзе. Як i за савецкiм часам, датай была абрана другая нядзеля красавiка.


Беларускую ж сталiцу з паветра прыкрывае 15-я зенiтная ракетная брыгада, якая месцiцца непадалёк ад Мiнска. Аб'ект гэты рэжымны, i трапiць на яго тэрыторыю не так проста. Асаблiва ў сувязi з апошнiмi падзеямi вакол распаўсюджвання каранавiруса i звязаных з гэтым рызык.

Што ж, спадзяёмся, будзе яшчэ нагода пабываць там, i не адна. Галоўнае — каб нармалiзавалася абстаноўка. А пакуль што запытаемся ў двух афiцэраў брыгады пра тое, як яны служаць на вельмi адказных пасадах, усведамляючы, што ад iх рашэнняў падчас баявых дзяжурстваў залежыць мiр i спакой двухмiльённага горада i яго ваколiц.

У iнжынеры — з... бiблiятэкара

Часам жыццёвыя абставiны складваюцца так, што трэба мяняць прафесiю. У лейтэнанта Вольгi Садоўскай
даволi пакручасты лёс. Апошнiя трынаццаць гадоў яна служыць у вайсковай часцi 30151. Цяпер займае пасаду старшага iнжынера аддзялення баявога кiравання каманднага пункта.

— З дзяцiнства вабiла ваенная тэматыка, але ў тыя часы я не ведала, як жа трапiць у гэтыя шэрагi. Iнтэрнэту з такiмi магчымасцямi, як цяпер, яшчэ не было. Спытаць таксама не было каго — тыя нешматлiкiя знаёмыя, якiя мелi дачыненне да службы, маглi расказаць толькi пра ўнутраныя войскi. А пасля я пазнаёмiлася са сваiм будучым мужам, якi тады быў яшчэ курсантам Ваеннай акадэмii. Пасля таго як ён атрымаў размеркаванне, я зразумела, што стала на адзiн крок блiжэйшай да мары.

Але да яе здзяйснення прайшло яшчэ некалькi гадоў. Вольга некаторы час адпрацавала ў Гродне загадчыцай дзiцячага фiлiяла бiблiятэкi, затым перавялася ў абласную навуковую бiблiятэку ў аддзел маркетынгу. Думкi пра войска ўсё не адпускалi. I нарэшце стала ясна: гадзiна «Х» прабiла.

— На кантракт я прызвалася звычайнай тэлефанiсткай у Гродне. Праз тры гады мне прапанавалi ўзначалiць склад ваенна-тэхнiчнай маёмасцi. Гэта пасада прапаршчыцкая. А ў часць, дзе служу цяпер, трапiла пасля таго, як адслужыла некаторы час у сувораўскiм вучылiшчы. Наогул у войсках супрацьпаветранай абароны жанчын вельмi мала. Так склалася гiстарычна, пэўна, што даволi складаная тэхнiка i радыёапаратура патрабуюць пераважна мужчынскага ўдзелу. Ды i апроч непасрэдных функцыянальных абавязкаў ёсць яшчэ спецыяльныя.

Вайсковая часць 30151 пастаянна выконвае задачы баявога дзяжурства. I гэта накладвае iстотны псiхалагiчны адбiтак — падчас сутачных вахтаў на кожным разлiку ляжыць вялiкая адказнасць. Асаблiва — на памочнiку аператыўнага дзяжурнага. Упершыню Вольга Садоўская выйшла на дзяжурства ў такiм статусе прыблiзна тры з паловай гады таму. I стала свайго кшталту першапраходцам — да таго памочнiкамi былi толькi мужчыны.

— Я хвалявалася, як успрымуць мяне на цэнтральным камандным пункце ваенна-паветраных сiл i войскаў супрацьпаветранай абароны. Вось як угадаць рэакцыю там, калi яны пачуюць не мужчынскi голас, а жаночы?

Вольга Садоўская прызнаецца, што калi б муж не абраў ваенную сферу дзейнасцi, то i сама б яна не пайшла гэтым шляхам. Без жывога прыкладу перад вачыма перавучвацца ледзь не з нуля — задача няпростая. Тым больш што армейскае жыццё пакiдае не так шмат вольнага часу, а адказнасцi накладвае вельмi шмат.

— Разам з сям'ёй стараемся бавiць нячастыя выхадныя на прыродзе, перыядычна выязджаем на дачу, да сваякоў у Гродна. Для нас гэта — найлепшы адпачынак i своеасаблiвая псiхалагiчная разгрузка.

«Востраў»... на колах

Цэнтр штаба воiнскай часцi — стацыянарны камандны пункт. Функцыянал каманднага пункта — сабраць, прааналiзаваць i апрацаваць iнфармацыю, а таксама размеркаванне i ўказанне цэляў.

На чале каманднага пункта — намеснiк начальнiка штаба па баявым кiраваннi падпалкоўнiк Раман
Лук'янаў.

— Мяне заўжды цягнулi да сябе дзве рэчы — неба i камп'ютары. Вось i атрымаўся такi цiкавы «сплаў». Спецыялiст, якi служыць у войсках супрацьпаветранай абароны, проста апрыёры мусiць пастаянна вучыцца i быць гатовым дзейнiчаць у цэйтноце, iмклiва i правiльна праводзiць разлiкi па складаных формулах. Таму выпадковых людзей у нас няма. Хто разумее, што гэта «не яго», — адсейваецца вельмi хутка.

Мабiльны пункт «Паляна» базуецца на шасi МЗКТ. Дзяжурны баявы разлiк складае каля дзесяцi чалавек. Дарэчы, «Паляна» вельмi добра кемiць сваiм электронным «мозгам». Ён здольны адначасова апрацоўваць некалькi соцень аб'ектаў. Надзейна трымаць кантакт з iншымi падраздзяленнямi мабiльнаму пункту дапамагае спецыяльная машына сувязi.

Стваральнiкi «Паляны» паклапацiлiся i пра камфорт тых, хто на ёй будзе працаваць. У залежнасцi ад таго, якая тэмпература за бортам, можна скарыстацца кандыцыянерам або сiстэмай ацяплення Webasto. Кунг зроблены з такiм разлiкам, каб яго можна было маскiраваць i перавозiць па дарогах краiны без праблем. Там жа ёсць i магутныя фiльтры, якiя павiнны ачышчаць паветра, калi працiўнiк выкарыстае зброю масавага паражэння.

Адным словам, не машына, а цэлы аўтаномны востраў! Але наколькi складана на ёй працаваць?

— У нас на дзяжурства заступаюць i кадравыя афiцэры, i салдаты тэрмiновай службы. А што да тэрмiну навучання... Каб з навабранца падрыхтаваць спецыялiста, патрэбен прыкладна месяц рэгулярных заняткаў, якiя пачынаюцца адразу пасля ваеннай прысягi.

«Паляна» паўдзельнiчала i ў комплекснай праверцы Узброеных Сiл, якая праводзiлася ў пачатку 2020 года. Апаратны комплекс i яго разлiк павiнны былi адсачыць палёты кантрольных цэляў у пункце пастаяннай дыслакацыi. Раман Лук'янаў зазначыў, што iспыт яго падначаленыя здалi добра. А гэта значыць, што наша неба — пад надзейнай аховай.

Валяр'ян ШКЛЕННІК

Фота дадзена часцю 30151

Загаловак у газеце: Надзейная варта беларускага неба

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.