Вы тут

Шэсць з дзевяці пацыентаў з COVID-19 пасля пералівання донарскай плазмы пайшлі на папраўку


Шэсць з дзевяці пацыентаў з COVID-19 пасля пералівання плазмы людзей, якя ачунялі, пайшлі на папраўку, паведаміў сёння журналістам намеснік прэм'ер-міністра Ігар Петрышэнка пасля наведвання РНПЦ трансфузіялогіі і медыцынскіх біятэхналогій, перадае БЕЛТА.


"У нас ёсць хоць і невялікая, але станоўчая практыка. Па дадзеных на ўчора, дзевяці пацыентам мы ўвялі плазму людзей, якія ачунялі, і шэсць з іх сапраўды пайшлі на папраўку", - сказаў Ігар Петрышэнка. Антыцелы супраць віруса, якія ўтварыліся ў крыві донараў у выніку перанесенай інфекцыі, дапамагаюць спраўляцца з хваробай іншым пацыентам, у якіх хвароба працякае ў цяжкай і сярэднецяжкай форме.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 23 красавіка на нарадзе аб першачарговых мерах па забеспячэнню ўстойлівай работы эканомікі і сацыяльнай сферы ва ўмовах сусветнай эпідэміялагічнай сітуацыі падкрэсліў, што людзі, якія перахварэлі гэтай хваробай, могуць дапамагчы ў лячэнні іншых. "Гэта наш "залаты фонд", гэта людзі, у якіх мы бярэм кроў, робім плазму і лечым людзей. Людзям, якія перахварэлі, трэба ганарыцца, што яны выстаялі, а не баяцца, што пра іх штосьці скажуць", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Па словах Ігара Петрышэнкі, гэта абсалютна здаровыя людзі, ім двойчы трэба сказаць дзякуй: за тое, што справіліся з хваробай і што па сваёй ініцыятыве прыйшлі здаць плазму, каб дапамагчы іншым.

У Беларусі функцыянуе цэласная сістэма донарства, краіна цалкам задавальняе свае патрэбы ў крыві і яе кампанентах. Ідзе пастаяннае абсталяванне лабараторый.

Дырэктар РНПЦ Фёдар Карпенка далажыў віцэ-прэм'еру, што ў Беларусі функцыянуе цэласная сістэма донарства, краіна цалкам задавальняе свае патрэбы ў крыві і яе кампанентах, паведамляе Telegram-канал Міністэрства аховы здароўя.

Ідзе пастаяннае абсталяванне лабараторый. "Усе пытанні падрыхтоўкі да сітуацыі, нарыхтоўкі плазмы крыві ачунялых ад COVID-19 былі прадуманы загадзя. Прымяненне плазмы крыві перахварэлых разглядаецца як адзін з варыянтаў лячэння хворых. Канчатковых дадзеных па гэтым пытанні няма. Але мы, як і многія іншыя краіны свету вырашылі выпрабаваць гэтую методыку", - сказаў ён.

Прэв'ю: jnj.ru

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».