Вы тут

Беларускiя артысты зноў спяюць у падтрымку медыкаў


Другi па лiку музычны анлайн-марафон у падтрымку медыцынскiх работнiкаў #БеларусьБезCovid правядзе 24 красавiка прадзюсарскi цэнтр "Спамаш". На працягу 10 гадзiн у сталiчнай студыi гуказапiсу будзе гучаць жывая музыка, а слухачам i гледачам канцэрта прапануюць паўдзельнiчаць у збору сродкаў на дабрачынны рахунак Вiцебскай абласной клiнiчнай бальнiцы.


Музычны марафон ужо згадзiлiся падтрымаць папулярныя беларускiя артысты i калектывы: заслужаныя артысты Беларусi Аляксандр Саладуха, Iскуi Абалян, Алена Ланская, беларускi дзяржаўны ансамбль "Песняры", гурты "Дзядзька Ваня", "Тяни-Толкай", Las Vegas, салiст Вялiкага тэатра Беларусi Iлья Сiльчукоў, артысты прадзюсарскага цэнтра "Спамаш" Iван Зданюк i Ксенiя Галецкая, Саша Нема, Аляксей Хлястоў, Вiталь Варанко, Улад Чыжыкаў i гурт "Радыёхваля", Ганна Шалюцiна i Yogurt band, Саша Захарык, пераможцы беларускага нацыянальнага адбору на "Еўрабачанне" дуэт VAL i многiя iншыя. А вiртуальна да канцэрта далучацца таксама выканаўцы з блiзкага замежжа - Руслан Аляхно, якi цяпер знаходзiцца ў Расii, Яўген Лiтвiнковiч (Украiна), Дамiнiк Джокер (Расiя) - i пляменнiк славутага iтальянскага спевака Фабрыцыа Чэлентана (Iталiя).

Дарэчы, другi анлайн-марафон #БеларусьБезCovid падтрымае мiждзяржаўная тэлерадыёкампанiя "МIР", якая з 12 гадзiн 24 красавiка зладзiць прамую трансляцыю шматгадзiннага канцэрта на радыё "Мiр" у Беларусi", на сайце mir24.tv i на ўсiх сваiх афiцыйных старонках у сацсетках. Таксама трансляцыя будзе дасяжная на YouTube-канале TheSpamash i на платформе gigagig.tv.

Нагадаем, першы музычны анлайн-марафон прайшоў у студыi "Спамаш" 3 красавiка. Яго трансляцыю на розных платформах паглядзела амаль 8 тысяч iнтэрнэт-карыстальнiкаў, а на рахунак мiнскай 3-й гарадской клiнiчнай бальнiцы iмя Я. Клумава паступiла каля 24 тысяч беларускiх рублёў.

Вiкторыя ЦЕЛЯШУК

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».