Вы тут

Якую памяць захоўваюць мемарыялы ўрочышчаў Парахаўня і Шавулічы


Ёсць на ўскрайку Ваўкавыска знакавае месца. Увагу прыцягваюць некалькі высокіх пагоркаў, а ў нізіне — гранітны знак з трагічнымі лічбамі загінулых. Такіх знакаў на тэрыторыі ўрочышча некалькі. Гэта мемарыяльны комплекс, які ўстаноўлены на месцы масавых расстрэлаў мірных жыхароў у гады Вялікай Айчыннай вайны.


Начальнік аддзела па ідэалагічнай рабоце і справах моладзі Сяргей Швец апавядае пра трагедыю, якая адбылася ва ўрочышчы Парахаўня падчас Вялікай Айчыннай вайны.

Сюды, на ўскраек лесу, фашысты прыводзілі пакалечаных катаваннямі людзей і расстрэльвалі іх зверху, з высокіх пагоркаў. Згодна з архіўнымі звесткамі, тут знішчана звыш чатырох тысяч жыхароў горада і раёна. Яшчэ каля 150 загінулых воінаў і мірных жыхароў перазахавана, дзякуючы пошукавай рабоце. Перад уваходам у мемарыяльны комплекс стаяць скульптуры воіна і партызанкі. Як расказаў начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Сяргей Швец, некалькі гадоў таму помнік быў адноўлены на сродкі мясцовага бюджэту і сіламі суботніка.

На дрэвах вакол урочышча павязаны чырвоныя стужкі. Такім чынам моладзь Ваўкавыска ўшаноўвае памяць ахвяр Вялікай Айчыннай вайны. Трэба сказаць, што гэтае месца мае трагічную гісторыю яшчэ з часоў Першай сусветнай — тут хавалі загінулых рускіх салдат.

Шавулічы — другі знакавы мемарыял раёна. Ён усталяваны на месцы спаленай у 1943 годзе вёскі, якая так і не ўзнавілася. Карная аперацыя праводзілася ў сувязі з забойствам нямецкага афіцэра-ўрача. За яго жыццё паплаціліся 366 мірных жыхароў вёскі. Усіх іх расстралялі, а дамы і пабудовы спалілі. Вёска гарэла цэлыя суткі. Доўгі час пра яе нагадвалі толькі фундаменты і дзве брацкія магілы. З ініцыятывы прафсаюзаў Гродзенскай вобласці і на ахвяраванні жыхароў на месцы вёскі ўзведзены мемарыяльны комплекс. Штогод у гадавіну трагедыі тут праходзіць Дзень памяці. Абодва мемарыялы даглядаюць мясцовыя службы і члены грамадскіх аб'яднанняў раёна.

Загаловак у газеце: Узгорак жахаў і ваўкавыская Хатынь

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?