Вы тут

Акцэнт на iнтэнсiўныя тэхналогii. Як аграрыi Ваўкавыскага раёна супрацьстаяць змяненням клiмату


Пры вырошчваннi кармоў тут прымяняюць вiльгацезберагальныя тэхналогii. Такi падыход звязаны са змяненнем клiмату. Каб максiмальна захаваць вiльгаць у глебе, патрэбна спецыяльная тэхналогiя, якая ўжо апрабавана i паказала сваю эфектыўнасць. Гэты кiрунак будзе ўкараняцца ва ўсiх гаспадарках Ваўкавыскага раёна.


Работу па вырошчваннi кармавых культур новым спосабам пачалi два гады таму. Як зазначыў першы намеснiк старшынi — начальнiк упраўлення сельскай гаспадаркi i харчавання Ваўкавыскага райвыканкама Дзмiтрый Захарчук, эфект вiдавочны.

— Вельмi важна, каб у глебе захавалася вiльгаць. Таму мы перайшлi на вiльгацезберагальныя тэхналогii праз прымяненне глыбокiх рыхлiцеляў i шыроказахопных машын, — расказаў суразмоўнік. — А з гэтага года пачалi набываць сеялкi з адначасовым унясеннем мiнеральных угнаенняў. Ужо цяпер можна гаварыць аб перспектывах такой агратэхнiкi.

Дзмiтрый Захарчук падкрэслiў, што за сезон удаецца зняць чатыры-пяць укосаў той жа люцэрны, якая ў раёне пераважае сярод кармавых траў. З-за пацяплення клiмату перагледжваецца i структура пасеваў. Плошчы пад культуры, няўстойлiвыя да засухi, памяншаюцца. На змену iм прыходзяць iншыя, такiя як кукуруза. Для атрымання бялковага корму гаспадаркi сеюць гарох, павялiчваюць пасевы рапсу. Асноўны кiрунак — бабовыя культуры, якiя займаюць больш за 90 % кармавых плошчаў. Цяпер у гаспадарках вядуцца работы па падкормцы траў, а таксама па закрыццi вiльгацi.

Дарэчы, кармы ў раёне нарыхтоўваюць не толькi для патрэб гаспадарак, але i для грамадскага пагалоўя. Напрыклад, летась травянiстых кармоў для асабiстых падвор'яў назапашана больш за 80 тысяч тон у пералiку на кармавыя адзiнкi. Адпаведна, на адну ўмоўную галаву прыпадае 23 цэнтнеры, i гэта больш, чым годам раней.

Трэба сказаць, што працэс iнтэнсiфiкацыi датычыцца i пасеву збожжавых культур. У прыватнасцi, вядзецца павялiчэнне пасеваў азiмых культур, якiя лiчацца больш прадукцыйнымi. Цяпер яны займаюць у раёне 62 % плошчы ад усiх збожжавых.

Маргарыта УШКЕВІЧ

Прэв'ю: vnnews.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?