Вы тут

У Шуміліне марак і яго аднадумцы ўвекавечваюць памяць тых, хто меў дачыненне да флоту


Ваенна-марская база ў Шумiлiне — так тыя, хто служыў на флоце, называюць... мясцовае возера. Старшыня раённай арганiзацыi Беларускага саюза ваенных маракоў Вiктар Прыходзька i яго аднадумцы актыўна займаюцца патрыятычным выхаваннем школьнiкаў, увекавечваннем памяцi тых, хто меў дачыненне да ваенна-марской службы.

Вiктар Васiльевiч — начальнiк лiнейнай дарожнай дыстанцыi № 364 фiлiяла ДЭУ-36 РУП «Вiцебскаўтадар». I як кiраўнiк паказвае прыклад любовi да свайго краю.


З iнiцыятыўным чалавекам мяне пазнаёмiла старшыня райсавета дэпутатаў Iрына Новiкава, падкрэслiўшы, што ён вельмi сцiплы — не лiчыць неабходным рэкламаваць зробленае ад душы. Больш бы такiх энтузiястаў, дадала яна!

А наша з iм гутарка адбылася каля возера, якое ўсё больш тутэйшых жартам называюць морам.

Кажуць, былых маракоў не бывае. Афiцэрская выпраўка, камандны голас, шчырасць i прамалiнейнасць у разважаннях — гэта ўсё пра майго суразмоўцу. У свае 59 гадоў шумiлiнец выглядае, дзякуй богу, як многiя 40-гадовыя, i яшчэ маладзей. А сакрэт — у здаровым спосабе жыцця, звычцы купацца нават у халоднай вадзе, у тым, што не аматар паваляцца на канапе. У яго заўсёды шмат спраў, у тым лiку i карысных для грамадства. Ён, напрыклад, асабiста арганiзаваў уладкаванне спартыўнай пляцоўкi для гульняў у валейбол i футбол. Вельмi рады Вiктар Васiльевiч, калi бачыць там моладзь. Заўсёды гатовы i падказаць, як лепш падрыхтаваць сябе да здачы экзаменаў у ваенную ВНУ.

Калi слухаеш яго аповеды пра службу, мiжволi цягне прасiць, каб удакладняў, расказваў яшчэ i яшчэ. Напрыклад, пра тое, як служыў на самай вялiкай падлодцы ў свеце, якая ўнесена нават у Кнiгу рэкордаў Гiнеса. Плошча гэтага падводнага судна — паўтара футбольнага поля. 27 метраў — вышыня, 178 — даўжыня!

— А назва — «Акула». Цяжкi ракетны падводны крэйсер стратэгiчнага прызначэння, калi поўнасцю. На iм я служыў на Чырванасцяжным Паўночным флоце. I з-пад «макаўкi» планеты наш экiпаж таксама ўсплываў, — апавядае марак.

Сам ён родам з Гомельшчыны. Бацька быў ваенны, як i многiя сваякi. Жыў будучы падводнiк недалёка ад Калiнкавiч, у ваенным гарадку. Таму, зразумела, з дзяцiнства марыў насiць пагоны, скончыў Калiнiнградскае ваенна-марское вучылiшча.

Пасля аварыi на Чарнобыльскай АЭС мацi Вiктара Прыходзькi пераехала спачатку ў Магiлёўскую вобласць, а потым на Вiцебшчыну — у Шумiлiнскi раён. Сын з жонкай i дзвюма дочкамi, калi ў 1997-м скончыў службу, з ваеннага гарадка, якi недалёка ад Мурманска, пераехаў жыць блiжэй да мамы. Працаваў спачатку на камбiнаце кааператыўнай прамысловасцi энергетыкам, галоўным iнжынерам, потым дырэктарам. Далей — дырэктарам сельгасхiмii, у таварыстве паляўнiчых i рыбаловаў, намеснiкам кiраўнiка па будаўнiцтве Обальскага керамiчнага завода. Цяпер вось ужо амаль дванаццаць гадоў у дарожнай службе. Сфера адказнасцi — каля 110 кiламетраў.

Усяго ў раённай грамадскай арганiзацыi ваенных маракоў каля 45 чалавек. Статус ганаровага яе кiраўнiка належыць памерламу некалькi гадоў таму Анатолю Бычкову.

— Менавiта капiтан другога ранга Анатоль Леанiдавiч Бычкоў — аўтар iдэi будаўнiцтва лодкi, прынцып дзеяння якой бярэ пачатак ад пятроўскай эпохi, — вёслава-паруснай шлюпкi. I сёння на кожным надводным караблi такiя павiнны быць у абавязковым парадку. Гэтыя шасцiвёсельныя шлюпкi (ялы) выкарыстоўваюцца i як сродкi выратавання, i каб, калi спатрэбiцца, дайсцi да берага i назад, — тлумачыць суразмоўнік.

Гэтаму ялу каля шасцi гадоў. Захоўваюць яго на возеры ў «ангары», зробленым з вялiкай цыстэрны. На iм катаюць тутэйшых школьнiкаў — напрыклад у Дзень Перамогi, на свята Купалы, на Дзень Незалежнасцi...

— Ял, дарэчы, носiць iмя славутага героя-падводнiка, якi нарадзiўся на Шумiлiншчыне, — Анатоля Iспянкова. Ён быў адзiн з тых, хто загiнуў на субмарыне «Камсамолец». Трагедыя адбылася ў красавiку 1989-га ў Нарвежскiм моры. Чаму здарыўся пажар на самай сучаснай на той час лодцы, якой належаў рэкорд па глыбiнi пагружэння сярод падводных суднаў (1020 метраў), — невядома. 42 з 69 членаў экiпажа загiнулi. Анатоль Iспянкоў да апошняй хвiлiны забяспечваў субмарыну электраэнергiяй.

Вiктар Прыходзька працягвае многае з таго, што было зроблена да яго Анатолем Бычковым, якi захапляўся парусным спортам i вучыў яму моладзь. Акрамя гэтага, збiраў камянi — меў талент знаходзiць вельмi прыгожыя i вельмi вялiкiя. Каля гiганцкага валуна на беразе возера, дарэчы, мы i гутарылi. Калi прыглядзецца, гэты камень збоку вельмi падобны на нос карабля. Такiм чынам i вырашылi ў свой час увекавечыць памяць маракоў — выхадцаў з гэтых месцаў. Над зямлёй вiдаць толькi трацiна вялiкага цуду. Каб падняць яго, зняць з платформы грузавiка, спатрэбiлiся аж два краны...

Былыя ваенныя маракi падтрымлiваюць чысцiню на тэрыторыi памятнага месца i наогул на берагах возера. Непадалёк, дарэчы, ёсць унiкальны парк. Высаджваць там дрэвы пачалi да 70-годдзя вызвалення раёна. На сёння iх каля пяцi тысяч, прычым толькi летась стала на тысячу больш. Маракi актыўна бяруць удзел у суботнiках, якiя праходзяць у гэтым месцы, самi наводзяць тут парадак. Вiктару Васiльевiчу ў пытаннях добраўпарадкавання нярэдка дапамагаюць унукi, старэйшаму з якiх дзевяць гадоў, а малодшаму — чатыры.

У планах Вiктара Прыходзькi працягваць увекавечванне памяцi тых, хто меў дачыненне да флоту. Будзе i далей пошук сваякоў, нашчадкаў загiнулых падчас вайны i ў мiрны час. Маракi спадзяюцца, што нехта з сухапутнай Шумiлiншчыны будзе працягваць iх справу.

Аляксандр ПУКШАНСКI

Фота аўтара

Загаловак у газеце: Марак на сушы

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.