Вы тут

Расада перарастае — што рабiць?


Якасная расада павялiчвае шанцы на атрыманне добрага ўраджаю, таму варта ўдзялiць працэсу вырошчвання асаблiвую ўвагу.


Выключаем прычыны перарастання

Добры пасадачны матэрыял можна вызначыць вiзуальна па шчыльным лiсцi, раўнамернай афарбоўцы i правiльнай форме. Але калi заўважаныя якiя-небудзь дэфармацыi — трэба тэрмiнова шукаць iх прычыну. Як правiла, маладасведчаныя агароднiкi дапускаюць наступныя памылкi:

  • занадта раннi пасеў насення;
  • высокую тэмпературу ў памяшканнi — яна часта правакуе залiшнi рост;
  • недахоп святла, якi прыводзiць да «выцягвання» i знясiлення, бо раслiны iнстынктыўна цягнуцца да святла;
  • адсутнасць кантролю колькасцi падкормкi i палiву, у вынiку чаго магчымая затрымка развiцця цi наадварот — занадта актыўны рост.

Агароднiнным культурам, якiя сеюцца ў агульны кантэйнер, важна своечасова праводзiць пiкiроўку, каб лiсты не разрасталiся празмерна i не зацянялi адзiн аднаго.

Запавольваем рост

Калi, нягледзячы на намаганнi, расада пайшла ў рост, выкарыстоўваецца некалькi спосабаў «рэанiмацыi»:

  • прыбраць кантэйнеры ў цёмнае памяшканне;
  • мiнiмiзаваць аб'ёмы палiву;
  • выключыць мiнеральную падкормку;
  • знiзiць тэмпературу або перанесцi расаду ў прахалоднае памяшканне;
  • апрацаваць саджанцы рэгулятарам росту.

Калi ж запавольваць рост ужо позна, можна звярнуцца да экстранных мер: падзялiць корань раслiны, якая занадта выцягнулася i ад таго аслабела, на дзве часткi i змясцiць кожную ў ёмiстасць з вадой. Але важна памятаць, што такiя раслiны дадуць больш познi ўраджай.

Ратуем агароднiнныя культуры

Iснуюць агульныя правiлы догляду ўсiх раслiн, але некаторыя агароднiнныя культуры патрабуюць асаблiвай увагi. Больш за ўсё схiльныя да перарастання саджанцы таматаў. Калi адбываецца ўзмоцнены рост, можна прышчыпнуць верхнюю частку сцябла альбо адрэзаць верхавiну ў пераростка i, пасадзiўшы яе ў асобны посуд з вадой, з часам атрымаць яшчэ адзiн куст.

Падсемядольнае сцябло саджанцаў агуркоў таксама часта выцягваецца яшчэ да з'яўлення лiсточкаў. У такiх выпадках можна скруцiць яго ўздоўж краю расаднай ёмiстасцi i прысыпаць грунтам да семядольных лiсткоў. Праз тыдзень ён укараняецца, а раслiна прытарможвае рост. Першы час з расадай перцу паступаюць гэтак жа, як з таматамi, — прышчыпваюць верхавiны. Калi гэтага недастаткова, можна перасадзiць самыя буйныя саджанцы ў большую ёмiстасць. Стрэс перасадкi прыгнятальна дзейнiчае на iх рост, i яны выраўноўваюцца з астатнiмi.

Асцярожнымi варта быць з саджанцамi капусты, бо яны не трываюць пiкiроўкi. Калi яе расада трохi ператрымана, добра прысыпце сцябло глебай пры высаджваннi ў грунт.

Перарослая расада не праблема, калi своечасова прыняць неабходныя меры.

Народныя прыкметы

  • Цвіце вішня — можна сеяць кукурузу.
  • Дуб выпусціў лісточкі — час для сяўбы гароху.
  • Цыбулю-сявок трэба саджаць да таго, як заквакалі жабы.
  • Вішні распускаюцца — сейце кроп.
  • Цвіценне ляшчыны, фіялкі — тэрмін сяўбы морквы і пятрушкі.
  • Калі пачынае цвісці бэз, а на лузе зажаўцелі круглыя галоўкі пярэсны, сейце качанную салату.
  • Жаба квакае — авёс скажа: «Сейце мяне». Самы позні тэрмін пасева аўса — калі цвітуць яблыні.

Ірына ТАМКОВІЧ

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.