Вы тут

Валанцёры БДУІР арганізавалі дапамогу пажылым і адзінокім людзям


Валанцёры БДУІР арганізавалі дапамогу пажылым і адзінокім людзям у перыяд распаўсюджвання каранавіруснай інфекцыі. Добраахвотнікі разносяць па дамах прадукты, тавары першай неабходнасці і лекі.


У акцыі бярэ ўдзел больш за 40 чалавек. Перад работай кожны валанцёр прайшоў інструктаж. Студэнты абышлі Савецкі раён сталіцы і распаўсюдзілі сярод людзей ва ўзросце інфармацыю, якім чынам можна атрымаць дапамогу. Сацыяльны цэнтр таксама штодня дае валанцёрам па сем-восем новых адрасоў.

— У нашым валанцёрскім цэнтры БДУІР — проста фантастычныя хлопцы і дзяўчаты! Кожны дзень яны самааддана гатовы дапамагаць людзям, — расказала куратар валанцёраў Алена ГАЛАВАНЬ. — Бывае, пажылы чалавек жыве ў Зялёным Лузе, а патрэбныя яму лекі ёсць толькі ў аптэцы на другім канцы горада. Валанцёры ніколі не адмаўляюць!

Самім добраахвотнікам дапамагаюць БРСМ і студэнцкі прафкам БДУІР: яны выдзелілі пальчаткі, маскі, антысептыкі.

— Калі я прыязджаў дадому, у Навагрудак, перш за ўсё ішоў да сваёй бабулі дапамагаць. Ёй споўнілася 82 гады, але, на жаль, я не змог павіншаваць яе асабіста ў сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй у краіне, — падзяліўся студэнт трэцяга курса факультэта інфармацыйных тэхналогій і кіравання Раман ШАБАНОВІЧ. — Я добра знаёмы з цяжкасцямі, якія ўзнікаюць у людзей сталага веку, і таму хачу ім дапамагчы.

Студэнтка першага курса інжынерна-эканамічнага факультэта Сняжана ЛІСОЎСКАЯ актыўна ўдзельнічае ў валанцёрскім руху з таго моманту, як паступіла ва ўніверсітэт. Яна расказала пра цяжкасці, з якімі сутыкаюцца валанцёры. Бывае, складана трапіць у кватэру з-за зламанага дамафона альбо заказы аказваюцца занадта вялікія, каб іх мог даставіць адзін чалавек. Аднак дзякуючы згуртаванасці і падтрымцы іншых добраахвотнікаў праблемы вырашаюцца вельмі хутка.

— Для нас, валанцёраў, вельмі важная гэтая работа, таму што мы хочам зрабіць свет хоць крышачку лепшым. Мы думаем, што, здзяйсняючы добрыя справы, паказваем прыклад іншым: калі ты можаш паклапаціцца пра тых людзей, якім патрабуецца твая дапамога, то зрабі гэта, — падкрэсліла дзяўчына.

Кожны можа далучыцца да добраахвотнікаў! Для гэтага дастаткова звярнуцца ў валанцёрскі цэнтр БДУІР або напісаць у іх групу «УКантакце».

Падрыхтавана прэс-службай БДУІР

Фота валанцёрскага цэнтра ВНУ

Загаловак у газеце: Фантастычныя хлопцы і дзяўчаты

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.