Вы тут

СААЗ апублікавала рэкамендацыі па выніках місіі ў Беларусі


На сайце Сусветнай арганізацыі аховы здароўя з'явіўся спіс рэкамендацый Беларусі па выніках місіі экспертаў, якія ацэньвалі, як у нашай краіне змагаюцца з каранавірусам. СААЗ рэкамендуе адкласці ўсе масавыя мерапрыемствы: і спартыўныя, і рэлігійныя, і культурныя, а таксама перавесці школы і ўніверсітэты на дыстанцыйнае навучанне, адзначае tut.by.


Місія СААЗ прыбыла ў Беларусь па запрашэнні Аляксандра Лукашэнкі. Падкрэслівалася, што незалежныя эксперты павінны ацаніць, як краіна вырашае праблему з распаўсюджваннем каранавіруса і даць рэкамендацыі, што варта палепшыць у гэтым кірунку.

Спецыялісты Сусветнай арганізацыі аховы здароўя пабывалі ў бальніцах у Мінску, Віцебскай і Мінскай абласцях. На выніковай прэс-канферэнцыі яны падкрэслівалі, што самі выбіралі ўстановы аховы здароўя, перашкод з боку беларускіх уладаў не было, у тым ліку і па прадастаўленні поўнай інфармацыі аб колькасці заражаных, аб хворых, якія знаходзяцца на апаратах штучнай вентыляцыі лёгкіх, пра смяротныя выпадкі. Удзельнікі місіі сустрэліся таксама з супрацоўнікамі органаў унутраных спраў (у тым ліку пенітэнцыярнай сістэмы), сацыяльнай абароны.

Сярод станоўчых момантаў СААЗ адзначыла сістэмны падыход эпіднагляду ў Беларусі, адсочванне кантактаў і ізаляцыю хворых, наяўнасць лабараторый для апрацоўкі тэстаў, размежаванне пацыентаў у паліклініках і шпіталях, каб папярэдзіць перадачу віруса, пры гэтым працягваецца аказанне асноўных медыцынскіх паслуг па хранічных захворванняў, матчыным здароўі і псіхічным здароўі. Эксперты далі станоўчую ацэнку аператыўнай арганізацыі вытворчасці сродкаў індывідуальнай абароны для медыкаў унутры краіны, паколькі пастаўкі на глабальным рынку скарачаюцца.

Асноўныя рэкамендацыі СААЗ:

  • Узмацніць сацыяльнае дыстанцыяванне, прычым адмыслоўцы падкрэсліваюць, што гаворка ідзе не пра самаізаляцыю, а пра тое, каб скараціць па максімуму неабавязковыя перамяшчэнні, асабліва для людзей з хранічнымі захворваннямі і пажылых людзей. Таксама варта адкласці масавыя мерапрыемствы: і культурныя, і спартыўныя, і рэлігійныя. Акрамя таго, варта забяспечыць магчымасць дыстанцыйнага навучання ў школах і ўніверсітэтах.
  • Дзяржава павінна інфармаваць грамадскасць пра рызыкі, рэкамендацыі адносна здароўя людзей, меры рэагавання.
  • Змяшчаць на каранцін пацыентаў з пацверджаным каранавірусам і іх кантакты.
  • Працяг аказання асноўных медыка-санітарных паслуг і сацыяльна-эканамічнай падтрымкі тым, каму патрэбна, асабліва найбольш уразлівым.
  • Міжгаліновае супрацоўніцтва.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.