Вы тут

У ГрДУ размеркаванне выпускнікоў праходзіць у анлайн-рэжыме


Усяго ў гэтым годзе ў Купалаўскім універсітэце размяркуюць каля 950 выпускнікоў.


- Цяперашняя сітуацыя толькі паскорыла ўкараненне такога фармату працы, - патлумачыў прарэктар па вучэбнай рабоце ГрДУ імя Янкі Купалы Генадзь ГАЧКО. - Зараз выпускнікі знаходзяцца на пераддыпломнай практыцы, часцяком у розных гарадах. Для працэдуры размеркавання ім трэба было б з'явіцца на пасяджэнне камісіі асабіста. Цяпер у гэтым няма неабходнасці. У рамках новага фармату ў аўдыторыі ўніверсітэта працуе дзяржаўная камісія па размеркаванні, запрошаны таксама прадстаўнікі арганізацый - заказчыкі кадраў. Студэнты ў пэўны час далучаюцца да анлайн-платформы выдалена. Далей усё адбываецца, як на звычайным размеркаванні.

Генадзь Гачко падкрэсліў, што ў ВНУ выпрацаваны эфектыўны механізм размеркавання выпускнікоў, які дазваляе на 100% забяспечыць першым рабочым месцам студэнтаў і магістрантаў, якія атрымліваюць адукацыю за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту.

Атрымаюць накіраванне на працу і студэнты-платнікі, якія выказалі такое жаданне. З кожным годам іх колькасць узрастае.

Размеркаванне ў ГрДУ імя Янкі Купалы працягнецца да 29 красавіка.

Надзея НІКАЛАЕВА

Прэв'ю: pk.ruc.su

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.