Вы тут

У Беларусь прыйшла іпатэка. Як яна будзе працаваць?


У Беларусi ўводзiцца iпатэчнае крэдытаванне на жыллё. Днямi Прэзiдэнт падпiсаў адпаведны Указ № 130. Дакумент прынялi для ўдасканалення дзяржаўнай жыллёвай палiтыкi i стварэння дадатковых умоў па забеспячэннi правоў грамадзян, якiя атрымалi крэдыт на жыллё.


У нашай краiне ёсць некалькi фiнансавых iнструментаў па падтрымцы будаўнiцтва жылля, але адзiн з найбольш распаўсюджаных ва ўсiм свеце, а менавiта iпатэка, у нас быў не развiты, адзначыў намеснiк мiнiстра эканомiкi Юрый Чабатар, каментуючы Указ «Аб iпатэчным жыллёвым крэдытаваннi».

Iпатэка будзе цiкавая для любых катэгорый грамадзян, бо павысiць шанцы купiць жыллё, заявiў намеснiк мiнiстра. Прыняцце гэтага дакумента з'яўляецца адным з крокаў, для таго каб iпатэчнае крэдытаванне знайшло сапраўды масавае прымяненне ў насельнiцтва. На сённяшнi дзень банкi крэдытуюць людзей пад заклад жылля, але на гэту тэму ўзнiкае мноства спрэчных пытанняў. Менавiта такiя праблемныя моманты новы ўказ i ўрэгуляваў. У чым сутнасць прынятых новаўвядзенняў?

— Па-першае, мы дазволiлi прымяняць iпатэчнае крэдытаванне да гатовага жылля на першасным рынку (пры арганiзаваным будаўнiцтве), а таксама i да набытай на другасным рынку нерухомасцi, — растлумачыў Юрый Чабатар. — Гэтая акалiчнасць вельмi актуальная для нашых грамадзян. Па-другое, многiя казалi пра тое, што нароўнi з залогам прымяняюцца i iншыя спосабы абавязацельстваў крэдыту, такiя як паручыцельства. Але сёння, напэўна, асобным грамадзянам складана будзе знайсцi паручыцеляў сярод калег, сваякоў, таму iснуе пэўная норма ўказа, якая паказвае першачарговасць менавiта закладнога забеспячэння.

З iншага боку, указ укараняе i механiзмы, якiя звязаны з аховай правоў атрымальнiка крэдыту. Напрыклад, дакумент устанаўлiвае гранiчныя тэрмiны i гранiчныя сумы, пры якiх банк можа звярнуцца да спагнання закладзенай кватэры.

Гэтак жа вырашаны асобныя пытаннi па адмiнiстраваннi. Гэта ў першую чаргу датычыцца банкаўскай сферы, для таго каб больш аператыўна адбываўся працэс рэгiстрацыi дагавораў закладу.

Вырашаны яшчэ адзiн момант, патрэбны для таго, каб iпатэчнае крэдытаванне развiлося сапраўды масава. Указ устанаўлiвае першараднасць i першачарговасць закладу кватэры ў параўнаннi з усiмi iншымi магчымымi прэтэнзiямi на гэта жыллё. Гэта вельмi важна для таго, каб банкi былi ўпэўненыя, што з iх закладам нiчога не здарыцца. (Маецца на ўвазе, што з прычыны нейкiх асаблiвых абставiн заклад можа трапiць у разрад нявернутых.) Такiм чынам, указ вырашыў адно з галоўных, раней не цалкам вырашальных пытанняў уласнасцi закладу. Ён ставiць кропкi над «i» ў многiх пытаннях, з якiмi сутыкалiся камерцыйныя банкi пры развiццi гэтага механiзму, лiчыць намеснiк мiнiстра эканомiкi.

Згодна з дакументам, банк зможа звярнуцца са спагнаннем на прадмет iпатэкi толькi пры адначасовым парушэннi дзвюх умоў крэдытнага дагавора: калi запазычанасць па асноўнай суме доўгу перавышае 10 % ад сумы дадзенага крэдыту, а пратэрмiнаваная запазычанасць па асноўнай суме доўгу i працэнтах за карыстанне крэдытам складае больш за 90 дзён (у выпадку смерцi крэдытаатрымальнiка — больш за 9 месяцаў).

Тыя, хто праходзiць тэрмiновую ваенную (або альтэрнатыўную) службу, змогуць скарыстацца адтэрмiноўкай пагашэння запазычанасцi па iпатэчным жыллёвым крэдыце i працэнтах за карыстанне iм на перыяд службы.

Банкам дадзена першачарговае права на пакрыццё нявыкананых абавязацельстваў па жыллёвым крэдыце за кошт прадмета iпатэкi. Патрабаваннi iншых крэдытораў, забяспечаныя залогам гэтага жылля, будуць задавальняцца пасля поўнага пагашэння даўгоў банка. Гэтыя меры нацэлены на тое, каб стымуляваць банкi да выкарыстання iпатэкi як асноўнага спосабу забеспячэння выканання абавязацельстваў па жыллёвых крэдытах.


Пад заклад прапiсваецца не толькi жыллё, але i зямля

Згодна з першакрынiцай iнфармацыi (iнтэрнэт-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь), апублiкаваны Указ № 130 «Аб iпатэчным жыллёвым крэдытаваннi» ўстанаўлiвае, што прадметам закладу (iпатэкi) можа выступаць жыллё, якое на момант заключэння адпаведнага крэдытнага дагавора зарэгiстравана ў Адзiным дзяржаўным рэгiстры нерухомай маёмасцi. Акрамя таго, заклад таксама распаўсюджваецца на зямельны ўчастак, якi знаходзiцца ў прыватнай уласнасцi, калi на iм размешчана жыллё, альбо на права арэнды такога зямельнага ўчастка.

Права iпатэкi жылля ўзнiкае ў банка з моманту заключэння адпаведнага крэдытнага дагавора i спыняецца ў выпадках спынення забяспечанага гэтым залогам крэдытнага абавязацельства, гiбелi закладзенага жылля або звароту па яго спагнанне.

Банк пасля заключэння крэдытнага дагавора накiроўвае ў тэрытарыяльную арганiзацыю па дзяржаўнай рэгiстрацыi нерухомай маёмасцi наступную iнфармацыю: аб выдадзеным грамадзянiну крэдыце з указаннем звестак пра банк, якi яго выдаў; аб нумары i даце заключэння крэдытнага дагавора, суме крэдыту i тэрмiне яго вяртання; аб жыллi, для фiнансавання набыцця якога заключаны крэдытны дагавор.

Iпатэка суправаджае заключэнне крэдытных дагавораў на фiнансаванне набыцця грамадзянамi кватэр у шматкватэрных або блакiраваных жылых дамах, аднакватэрных жылых дамоў, долi ў праве ўласнасцi на iх. Пры гэтым банк мае права патрабаваць iншых спосабаў забеспячэння выканання абавязацельстваў крэдытаатрымальнiка.

У выпадку неналежнага выканання крэдытаатрымальнiкам абавязацельстваў па крэдытным дагаворы спагнанне ў першую чаргу ажыццяўляецца на жыллё, якое з'яўляецца прадметам закладу.

У выпадку немагчымасцi задавальнення сваiх патрабаванняў за кошт iпатэчнага жылля банк мае права патрабаваць выканання абавязацельстваў за кошт iншага забеспячэння.

Указ уступае ў сiлу праз шэсць месяцаў пасля афiцыйнага апублiкавання.

Сяргей КУРКАЧ

Загаловак у газеце: Доўгачаканая iпатэка

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.