Вы тут

Днямі Віцебск наведалі Наталля Качанава і Уладзімір Каранік


Як адчувае сябе Віцебская вобласць у сувязі са складанай эпідэміялагічнай сітуацыяй, ці атрымліваецца панізіць тэмпы распаўсюджвання віруса і што яшчэ для гэтага неабходна зрабіць? Гэтыя і іншыя тэмы цікавілі афіцыйных асоб самага высокага рангу, якія днямі выехалі ў Віцебск.


Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Наталля Качанава сустрэлася з віцебскімі медработнікамі. З тымі, хто сёння знаходзіцца на перадавой барацьбы з вірусам, гутарыў і міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік. Яму, дарэчы, даручана асабіста курыраваць поўнач краіны. Пра гэта Наталля Качанава расказала журналістам напярэдадні размовы з медыкамі. Такі індывідуальны падыход дазволіць аператыўна вырашаць праблемныя пытанні. Адпаведна, каардынацыя неабходных кіраўнічых намаганняў будзе на ўзровень вышэйшая.

Кіраўнік верхняй палаты парламента расказала, што робіцца для таго, каб выканаць даручэнні Прэзідэнта, якія датычацца дапамогі людзям у белых халатах і іх падтрымкі, а таксама лячэння пацыентаў: не павінна быць дэфіцыту сродкаў індывідуальнай абароны — медыкаў, лекавых сродкаў, недахопу ложка-месцаў у медыцынскіх установах.

Наталля Качанава выказала ўпэўненасць, што сустрэчы з медыкамі неабходны, каб наўпрост даведацца аб праблемах, якія іх хвалююць. Вельмі важна пачуць пытанні і давесці інфармацыю пра тое, што будзе зроблена для тых, хто змагаецца за здароўе і жыццё жыхароў Беларусі.

Перад пасяджэннем абласнога штаба па барацьбе з распаўсюджваннем каранавіруса і абароне насельніцтва даў каментарый СМІ старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Уладзімір Андрэйчанка, які таксама акцэнтаваў увагу на тым, што вобласць — у зоне асаблівай увагі. Ён падзякаваў медыкам за прафесіяналізм і адказнасць. Асаблівая ўдзячнасць — мясцовым навукоўцам, якія распрацавалі тэст-сістэмы для вызначэння наяўнасці віруса, і вытворцам, якія іх вырабляюць. Спікер ніжняй палаты парламента нагадаў пра даручэнні Прэзідэнта дэпутацкаму корпусу: маніторыць сітуацыю на месцах, а ў выпадку высветленай праблемы падключацца і дапамагаць.

Насельніцтву, паводле слоў Уладзіміра Андрэйчанкі, трэба навучыцца жыць па новых правілах, і чым хутчэй мы гэта зробім, тым хутчэй справімся з праблемай. Старшыня Палаты прадстаўнікоў канстатаваў, што інфекцыя цяпер распаўсюджваецца не толькі ў Мінску і абласных цэнтрах, але і ў раёнах. А там, зразумела, не такія ўмовы для лячэння, як у буйных гарадах.

Старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай Шарснёў заклікаў землякоў прытрымлівацца рэжыму самаізаляцыі, калі гэтага патрабуюць медыкі. На жаль, ужо некалькі жыхароў Прыдзвіння папаліся на парушэннях. Такіх людзей, лічыць губернатар, нельга пакідаць беспакаранымі.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».