Вы тут

У салдата тэрміновай службы з вучэбнага цэнтра ў Пячах пацвердзілі каранавірус


У аднаго з салдат, які праходзіў службу ў навучальным цэнтры ў Пячах, дыягнаставалі каранавірус. Яго калегі знаходзяцца на каранціне. Такую інфармацыі пацвердзіла афіцыйны прадстаўнік Мінабароны Наталля Гаўрусік, паведамляюць «Мінск-Навіны».


- Маладога чалавека шпіталізавалі 15 красавіка ў галоўны ваенны клінічны медыцынскі цэнтр у Мінску з пнеўманіяй. Вечарам 16 красавіка тэст на COVID-19 у яго паказаў станоўчы вынік, - праінфармавала Наталля Гаўрусік.

Калегі маладога чалавека знаходзяцца на каранціне ў адмысловым намётавым гарадку на ваенным палігоне.

Па словах афіцыйнага прадстаўніка Мінабароны, намётавы гарадок быў абсталяваны каля трох тыдняў таму спецыяльна для вучэнняў ваенных медыкаў на выпадак ізаляцыі. Салдаты прабудуць там на карантыне 14 дзён.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».