Вы тут

Халады пакуль застануцца


Сярэднясутачная тэмпература паветра гэтымi днямi на 2—6 градусаў нiжэйшая за клiматычную норму

Атмасферныя франты, якiя рухаюцца да нас з паўночнага захаду Еўропы, вызначаюць няўстойлiвае надвор'е з ападкамi ў выглядзе мокрага снегу i дажджу. А моцны парывiсты вецер у гэтыя выхадныя будзе ствараць адчуванне пранiзлiвага холаду, паведамляюць спецыялiсты Рэспублiканскага цэнтра па гiдраметэаралогii, кантролi радыеактыўнага забруджвання i манiторынгу навакольнага асяроддзя Мiнпрыроды.


У Белгiдрамеце адзначаюць, што ў найблiжэйшыя трое сутак iстотных змяненняў у характары надвор'я не чакаецца. Яго будуць фарміраваць халодныя няўстойлiвыя паветраныя масы, якiя паступаюць з поўначы Еўропы. I ў суботу зноў паўсюдна пахаладае.

Уначы месцамi па Вiцебскай вобласцi, а ўдзень у паўночна-ўсходнiх i цэнтральных раёнах краiны пройдзе выключна кароткачасовы мокры снег. Ранiцай i ўдзень у суботу месцамi па краiне прагназуецца ўзмацненне ветру парывамi да 15—18 м/с. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мiнус 4 градусаў да 1 цяпла. Удзень будзе ад плюс 4 да плюс 11.

Паводле прагнозаў айчынных сiноптыкаў, у нядзелю ў паўночна-ўсходнiх i цэнтральных раёнах краiны пройдзе кароткачасовы мокры снег. Падмарожваць будзе ўначы, зусiм не цёпла будзе i ўдзень. Тэмпература паветра ў начныя гадзiны складзе ад мiнус 5 градусаў да 1 цяпла. Удзень паветра прагрэецца ад плюс 4 да 11 цяпла. Вось такая ў нас нясмелая вясна. Галоўнае — не захварэць...

Сяргей КУРКАЧ

Прэв’ю: glavpost.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».