Вы тут

«Альпiйскай баладзе» — 55


У эфiры тэлеканала «Беларусь 3» у суботу 18 красавiка (з паўторам 20-га) гледачоў чакае паказ ваеннай драмы «Альпiйская балада».


Фiльм рэжысёра Барыса Сцяпанава, зняты па аднайменнай аповесцi Васiля Быкава, убачыў свет у 1965 годзе. Падзеi ў кiнастужцы пераносяць нас у часы Вялiкай Айчыннай вайны. Завод у Альпах, на якiм працуюць ваеннапалонныя, аказваецца пад начнымi бамбардзiроўкамi, i пяцёра вязняў, карыстаючыся сiтуацыяй, збягаюць. У iх лiку i рускi салдат Iван, яму адзiнаму ўдаецца сысцi ў горы. Там галоўны герой сустракае  iтальянскую дзяўчыну Джулiю, якая таксама вырвалася з палону. У кампанii адно аднаго яны пражываюць неверагодныя прыгоды i тры днi самага бязмежнага кахання ў сваiм жыццi...

Здымкi фiльма праходзiлi ў горадзе Цэберда (Карачаева-Чаркесiя), а эпiзоды на заводзе ў Альпах — у Калiнiнградзе. Варта адзначыць, што права на пастаноўку кiнастужкi спрабаваў набыць iтальянскi кiнарэжысёр Джузэпэ дэ Санцiс, у Рыме нават падабралi акцёраў на галоўныя ролi, аднак кiраўнiцтва кiнематографу СССР яму адмовiла. I дзякуючы таму рашэнню экраннае жыццё «Альпiйскай баладзе» даў «Беларусьфiльм».

Кiнакарцiна, у якой знялiся Любоў Румянцава, Станiслаў Любшын, Уладзiмiр Белакураў, Аляксандра Зiмiна i многiя iншыя, у 1968 годзе атрымала прыз за найлепшы кiнафiльм на Мiжнародным кiнафестывалi ў Дэлi (Iндыя). А ў 2003 годзе «Альпiйская балада» ўдзельнiчала ў рэтраспектыўным паказе ў Канах.

Алена ДРАПКО

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Галаву можна вешаць, ламаць, сушыць, намыльваць... Але не губляць!

Грамадства

Як шматдзетная сям’я будуе жыллё з дапамогай дзяржаўнай субсідыі

Як шматдзетная сям’я будуе жыллё з дапамогай дзяржаўнай субсідыі

Святлана, шматдзетная мама з вёскі Чарнаўчыцы, што пад Брэстам, падзялілася гісторыяй іх сям'і і дома.

Грамадства

Камень Узнясення, «Стопачка» і «Руская свечка». Што паглядзець у Іерусаліме?

Камень Узнясення, «Стопачка» і «Руская свечка». Што паглядзець у Іерусаліме?

Аўтобусы з паломнікамі і турыстамі ніколі не праязджаюць міма гэтых знакавых, і не толькі для хрысціян, святынь.