Вы тут

Як засцерагчы ад каранавiруса людзей, старэйшых за 60 гадоў


Каб сумеснымi намаганнямi наладзiць работу па прафiлактыцы вiрусных iнфекцый, у тым лiку каранавiруса, важна праводзiць работу з усiмi ўразлiвымi катэгорыямi насельнiцтва. Менавiта гэтаму кiрунку ўдзяляюць асаблiвую ўвагу члены Савета Рэспублiкi ад Гомельскай вобласцi Ала Смаляк i Таццяна Абель.


— Мы ўжо выпрацавалi з нашым партнёрам, Камiтэтам па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Гомельскага аблвыканкама, алгарытм дзеянняў: як дапамагчы i засцерагчы ад вiруса людзей, старэйшых за 60 гадоў, — кажа член Пастаяннай камiсii Савета Рэспублiкi па адукацыi, навуцы, культуры i сацыяльным развiццi, старшыня Гомельскай абласной арганiзацыi Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Ала Смаляк. — З супрацоўнiкамi сацыяльных службаў штодня праводзiм сумесную работу. Дастаўляем прадукты харчавання, тавары першай неабходнасцi, медыцынскiя рэцэпты i прэпараты па прызначэннi ўрача.

Ала Вiктараўна звярнула ўвагу на тое, што ў Гомельскай вобласцi валанцёры ўжо зрабiлi больш 340 так званых вiзiтаў «да дзвярэй». Асаблiвая ўвага ўдзяляецца падапечным медыка-сацыяльнай службы Чырвонага Крыжа «Дапамога».

— Iх у нас каля 150 чалавек. Валанцёры i супрацоўнiкi службы аператыўна рэагуюць на патрэбы людзей, — кажа Ала Смаляк. — У цяперашняй сiтуацыi асаблiва важна падтрымаць грамадзян розных сацыяльных груп. Адна з iх — людзi без пэўнага месца жыхарства. У рэгiёне распрацоўваецца алгарытм работы з бяздомнымi. Яны менш iнфармаваныя аб прафiлактыцы COVID-19. Iм неабходна i звяртаць больш пiльную ўвагу на сябе, на асабiстую гiгiену, на навакольных, — лiчыць сенатар.

У найблiжэйшы час спецыялiсты пачнуць распаўсюджваць улёткi з iнфаграфiкай аб прафiлактыцы каранавiруса. Таксама добраахвотнiкi плануюць выдаваць бяздомным антыбактэрыяльнае мыла i iншыя сродкi гiгiены. Да работы з гэтай катэгорыяй людзей далучацца валанцёры атрада хуткага рэагавання абласной арганiзацыi Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа.

— Валанцёры ўжо маюць досвед, як дзейнiчаць у розных сiтуацыях, добра ўкамплектаваны ў плане сродкаў абароны i выказалi гатоўнасць далучыцца да працэсу, — падкрэслiла Ала Смаляк.

Плануецца, што атрады хуткага рэагавання будуць працаваць з бяздомнымi не толькi ў абласным цэнтры, але i ў Мазыры, Жлобiне i iншых гарадах рэгiёна. Сенатар нагадала, што людзi, якiя трапiлi ў складаныя жыццёвыя сiтуацыi, могуць звярнуцца па дапамогу ў Гомельскi крызiсны цэнтр.

У сваю чаргу, член Пастаяннай камiсii Савета Рэспублiкi па адукацыi, навуцы, культуры i сацыяльным развiццi Таццяна Абель паўдзельнiчала ў дабрачыннай iнiцыятыве па падтрымцы грамадзян Гомельскага раёна. Педагогi i выхаванцы Улукаўскай школы-iнтэрната арганiзавалi пашыў марлевых павязак, каб перадаць iх работнiкам сацыяльных службаў.

Як расказала дырэктар школы-iнтэрната Наталля Пруднiкава, i педагагiчны калектыў, i выхаванцы былi рады зрабiць унёсак у агульную справу. Дзякуючы iх старанням за кароткi тэрмiн было выраблена некалькi сотняў марлевых павязак. Як вынiк, сродкамi рэспiраторнай абароны забяспечаны кожны работнiк школы-iнтэрната, а ў Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельнiцтва Гомельскага раёна перададзена больш за 300 павязак.

— У такi няпросты час важны ўнёсак кожнага, i мы рады, што змаглi нешта зрабiць для людзей, — падзялiлася думкамi Наталля Генадзеўна. — У нашай школе працоўнаму навучанню ўдзяляецца вялiкая ўвага, ёсць свая швейная майстэрня. Пад кiраўнiцтвам настаўнiка педагогi i выхаванцы асвоiлi тэхнiку пашыву марлевых павязак. Вырабы атрымалiся надзейныя i зручныя, iх можна выкарыстоўваць шматразова. Плануем шыць i далей.

Iнiцыятыву Улукаўскай школы-iнтэрната падтрымала член Савета Рэспублiкi Таццяна Абель, якая на ўласныя сродкi закупiла неабходныя матэрыялы.

— Кожнаму з нас сёння вельмi важна знайсцi магчымасць i зрабiць нешта карыснае для тых, хто знаходзiцца на пярэднiм краi барацьбы з небяспечнай iнфекцыяй, — зазначыла Таццяна Валер'еўна. — Гэта не толькi ўрачы, але i ўсе тыя, хто па абавязку службы цi поклiчы сэрца дапамагаюць людзям. Таму я з радасцю адгукнулася на просьбу педагогаў Улукаўскай школы-iнтэрната i дапамагла зрабiць невялiкую добрую справу: закупiла тканiну для вытворчасцi марлевых павязак. Гэтыя вырабы супрацоўнiкаў iнтэрната прызначаны для работнiкаў сацыяльнай абароны, якiя пастаянна наведваюць састарэлых людзей у розных населеных пунктах Гомельскага раёна.

Сенатары кажуць, што сёння дабрыня i спагадлiвасць — якасцi, каштоўнасць якiх немагчыма пера-
ацанiць. Цяпер асаблiва важныя згуртаванасць i ўзаемадапамога.

Наталля КАПРЫЛЕНКА

Фота дадзена Гомельскай абласной арганiзацыяй Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа

Загаловак у газеце: Па абавязку службы i поклiчы сэрца

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Як абараняцца ад рыэлтараў, якія не хочуць працаваць па законе

Як абараняцца ад рыэлтараў, якія не хочуць працаваць па законе

Лiцэнзiя агенцтва «Гатовыя рашэннi» скасавана, «Iмперыi нерухомасцi» — прыпынена, а «Тваёй сталiцы» выпiсана прадпiсанне.

Палітыка

Аляксандр Лукашэнка: Гэта адна з самых складаных выбарчых кампаній

Аляксандр Лукашэнка: Гэта адна з самых складаных выбарчых кампаній

Кіраўнік дзяржавы прагаласаваў на выбарах Прэзідэнта.

Палітыка

У Рэспубліцы Беларусь прайшоў асноўны дзень выбараў Прэзідэнта

У Рэспубліцы Беларусь прайшоў асноўны дзень выбараў Прэзідэнта

Сёлетнія выбары кіраўніка дзяржавы — шостыя па ліку.

Грамадства

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

А наведвальнiкаў крамы кансультуе выява спецыялiста.