Вы тут

Рэспубліканскі суботнік пройдзе 25 красавіка


Рэспубліканскі суботнік пройдзе 25 красавіка. Такое рашэнне прынята пастановай Савета Міністраў ад 16 красавіка 2020 года № 233, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.


У гэты дзень рэспубліканскія органы дзяржкіравання і іншыя дзяржарганізацыі, падпарадкаваныя ўраду, мясцовыя органы ўлады, іншыя арганізацыі на добраахвотнай аснове могуць правесці суботнік на працоўных месцах або добраўпарадкаваць гісторыка-культурныя каштоўнасці, тэрыторыі населеных пунктаў, падрыхтаваць дзіцячыя аздараўленчыя і спартыўна-аздараўленчыя лагеры да летняга сезона . Удзел у суботніку прымуць і кіраўнікі дзяржорганаў.

Заробленыя ў гэты дзень сродкі пералічваюцца праз раённыя і гарадскія выканкамы ў аблвыканкамы і Мінскі гарвыканкам.

Што тычыцца далейшага размеркавання пералічаных сродкаў, то 50% застаюцца ў распараджэнні аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама. Яны накіроўваюцца на падрыхтоўку дзіцячых лагераў да лета, добраўпарадкаванне населеных пунктаў, а таксама аднаўленне гісторыка-культурных каштоўнасцяў, мемарыяльных комплексаў, месцаў баявой і воінскай славы часоў Вялікай Айчыннай вайны.

Яшчэ 50% сродкаў аблвыканкамы і Мінскі гарвыканкам пералічваюць Міністэрству фінансаў. Гэтыя сродкі ў роўных долях накіроўваюцца Нацыянальнаму мастацкаму музею і Гомельскаму аблвыканкаму для рэканструкцыі братняга пахавання на месцы спаленай вёскі Ола ў Светлагорскім раёне.

Пры ўдзеле ў суботніку некамерцыйных арганізацый грашовыя сродкі могуць пералічвацца ў памерах, вызначаных добраахвотна іх калектывамі.

Працоўную групу па падрыхтоўцы і правядзенні рэспубліканскага суботніка ўзначаліў намеснік прэм’ер-міністра Уладзімір Кухараў.

Прэв'ю: kubnews.ru

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.