Вы тут

Па амністыі будуць вызвалены з месцаў пазбаўлення волі прыкладна 2000 чалавек


Аб гэтым пасля нарады па пытаннях амністыі і памілавання асоб, асуджаных за злачынствы ў сферы незаконнага абароту наркотыкаў, паведаміў старшыня Вярхоўнага суда Валянцін Сукала.


Паводле яго слоў, дадзеныя прыблізныя, бо будзе разглядацца кожны асобны чалавек. А менавіта, як ён сябе паводзіць, ці не парушае рэжым утрымання, наколькі ён вярнуў страты і раскаяўся.

«Мы лічым, што пад Закон аб амністыі могуць падпасці прыкладна 2000 асоб, якія будуць цалкам вызвалены з месцаў зняволення. 3500 будуць вызваленыя ад усіх іншых відаў пакаранняў, якія ёсць у Крымінальным кодэксе. Прыкладна да 6500 асуджаных можа быць зніжана пакаранне на адзін год», — паведаміў Валянцін Сукала.

Старшыня Вярхоўнага суда падкрэсліў, што асноўная задача праекта Закона аб амністыі — спалучыць баланс інтарэсаў, максімальна зрабіць магчымым вызваленне асоб і не ўскладніць крымінагенную абстаноўку ў краіне.

«Таму мы зыходзілі ад агульнай крымінагеннай сітуацыі ў краіне, стану судзімасці, правапарадку ў краіне і ўлічвалі вопыт мінулых амністый», — дадаў Валянцін Сукала.

Па яго словах, агульны рэцыдыў амінісціраваных асоб — 8–9 працэнтаў. Вярхоўны суд спадязецца, што гэта амністыя не выклікае павелічэння колькасці злачынстваў у краіне.

Ён таксама адзначыў сур’ёзныя дэбаты наконт прымянення амністыі да асуджаных за карупцыю. «Мы прыводзілі свае доказы, аргументы, што нават тыя асобы, якія асуджаны за сур’ёзныя злачынствы, часам заслугоўваюць паблажкі, калі яны пакрылі страты, калі яны раскаяліся і вярнулі незаконна атрыманы даход», — расказаў Валянцін Сукала.

Марыя ДАДАЛКА

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.