Вы тут

Міністэрства абароны перадало ва ўстановы аховы здароўя медабсталяванне


Міністэрства абароны Беларусі выдзеліла медыцынскае абсталяванне для тых устаноў аховы здароўя, дзе атрымліваюць дапамогу хворыя з каранавірусам. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе ваеннага ведамства.


Такім чынам, у бальніцы паступілі дадатковыя апараты штучнай вентыляцыі лёгкіх і спецыяльныя кіслародна-інгаляцыйныя станцыі. Яны асабліва каштоўныя тым, што кожная з іх дазваляе падтрымліваць пры дапамозе кіслароду адначасова да 20 пацыентаў.

Але як з эпідэміялагічнай абстаноўкай у саміх Узброеных Сілах?

— Пэўныя захады прыняты. Часова абмежаваны звальненні і наведванні ваеннаслужачых, — расказалі ў Міністэрстве абароны. — Гэта закранула і мерапрыемствы, звязаныя з перамяшчэннем воінскіх падраздзяленняў. На кантрольна-прапускных пунктах воінскіх часцей пачалі работу медыцынскія пасты. Усе вайскоўцы кантрактнай службы і грамадзянскі персанал штодня перад уваходам на тэрыторыю часці праходзяць агляд. Пры неабходнасці ім вымяраюць тэмпературу.

І канешне ж, пад асаблівай увагай — удзельнікі маючага адбыцца парада.

Валяр'ян ШКЛЕННІК

Прэв'ю: ont.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».