Вы тут

Раім паглядзець


«Чытаць я хацеў» ад Купалаўскага тэатра, анлайн-канцэрт «Akute», фестываль «One World: Together at Home» і іншае — афіша «Звязды».


«Чытаць я хацеў»

ДзеYoutube-канал «Купалаўскі тэатр» 

Калі: з 15 па 22  красавіка, 20:00

Колькі каштуе: бясплатна

Хто што робіць зараз дома, а купалаўцы забурыліся ў свае хатнія бібліятэкі. А каб вас не пакідаць у адзіноце, яны працягваюць выходзіць у анлайн і запрашаюць чытаць разам!

«Чытаць я хацеў!» — гэта серыя чытанняў ад купалаўцаў, якія будуць выходзіць штовечар з 15 красавіка а 20.00.

Вы зможаце паслухаць улюбёныя творы беларускіх ды замежных пісьменнікаў і паэтаў. Наперадзе — Марта Голубева, Павел Харланчук, Антаніна Дубатоўка, Яўгенія Кульбачная, Міхась Зуй, Павел Паўлюць, Раман Падаляка, Андрэй Кавальчук і іншыя купалаўцы.


Паказы спектакляў Тэатра эстрады

Дзеfacebook.com

Калі: 15, 16, 21, 29 красавіка, 19:00

Колькі каштуе: бясплатна

Красавіцкая афіша Тэатра эстрады напоўнена яркімі шоу-праграмамі, якія цяпер гледачы змогуць убачыць у прамым эфіры, не выходзячы з дому. З 9 красавіка па 29 красавіка пройдуць відэастрымы рэпертуарных праграм тэатра, для анлайн-аўдыторыі на сцэну выйдуць беларускія артысты.

Так, 15 красавіка ў 19.00 пройдзе анлайн-трансляцыя эстраднага караоке-спектакля «Сваты». У гледачоў будзе магчымасць не толькі паглядзець цікавы спектакль, але і праспяваць разам з артыстамі ў фармаце караоке. Атмасфера весялосці, якая звычайна пануе ў канцэртнай залі, дакладна зможа перадацца і праз экраны гледачам.

16 красавіка працягне анлайн-паказы эстрадны мюзікл «Бурлеск». Гэта кранальная і адначасова натхняльная гісторыя амбіцыйнай дзяўчыны Алі, якая з непрыкметнага амерыканскага мястэчка трапляе ў вядомы неа-бурлеск-клуб у Лос-Анжэлесе. А пасля становіцца яго прымай, улюбляецца і дапамагае выратаваць клуб. Пастаноўка напоўнена яркім вакалам і харэаграфіяй, што дакладна не дазволіць адцягнуцца ад экранаў.

21 красавіка гледачы змогуць паглядзець шоу-праграму «Мужчыны на дэсерт», а 29 красавіка будзе магчымасць убачыць прэм'еру, якая адбылася нядаўна, імерсіўнага шоу-мюзікла «Стрыптыз душы», які перанясе ў дзіўны свет Галівуда і распавядзе гісторыю з жыцця чароўнай Мерлін Манро.


Анлайн-выстава «Магія каменя»

Дзеzolotoe.by

Калі: па 30 красавіка

Колькі каштуе: бясплатна

У Культурна-гістарычным комплексе «Залатое кальцо горада Віцебска «Дзвіна» праходзіць выстава Ірыны Арбузавай «Магія каменя».
Карціны Ірыны Арбузавай — гэта сінтэтычны від мастацтва, у якім натуральны камень атрымлівае новае жыццё, бісер ператвараецца ў каляровую палітру мастака, а чорны аксаміт — у своеасаблівае палатно, на якім натуральны і штучны матэрыял выглядае выгодна.


Анлайн-канцэрт «Akute»

Дзеartist.gives

Калі: 19 красавіка, 20:00

Колькі каштуе: бясплатна

Беларускі гурт грае ў стылі dead rock, дыска-дэкаданс. Выконвае песні на беларускай мове. Створаны ў 2008 годзе былымі ўдзельнікамі магілёўскага альтэрнатыўнага гурта «Глюкі» Стасам Мытнікам і Раманам Жыгаравым.


Анлайн-чытанне рамана Уладзіміра Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім»

ДзеYoutube-канал «Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры» 

Калі: з 13 красавіка, 16:00

Колькі каштуе: бясплатна

У Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры ў межах праекта «Чытаем класіку разам» распачнецца анлайн-чытанне рамана Уладзіміра Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім», прымеркаванае да 90-годдзя з дня нараджэння пісьменніка.

Падтрымаць акцыю адгукнуліся вядомыя артысты, культурныя і грамадскія дзеячы, журналісты і бізнесмены Беларусі.

Сутнасць акцыі ў тым, што кожны з удзельнікаў на працягу двух тыдняў прачытае па адной з глаў вядомага рамана пісьменніка.

Чытанне рамана, якое будзе адбывацца ў залах Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, можна будзе ўбачыць на YouTube-канале музея альбо знайсці ў сацыяльных сетках Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры: FacebookВКонтактеInstagram.

Даведкі аб мерапрыемстве: па электроннай пошце bellitmuseum@tut.by.

Тэлефон: (17) 334-72-61.


Віртуальная выстава Lockdown ад Chrysalis Mag: каля 100 мастакоў Беларусі

Дзеchrysalismag.by

Калі: па 24 красавіка

Колькі каштуе: бясплатна

100 удзельнікаў, дыскусіі з беларускімі мастакамі ў рэжыме анлайн. Далучайцеся да першай віртуальнай выставы «Lockdown».

Сітуацыя ў свеце вымушае шукаць новыя шляхі ўзаемадзеяння і творчасці, таму арганізатары прапануюць магчымасць сабрацца разам на адлегласці! Сваёй ініцыятывай яны заклікаюць усіх падтрымліваць сацыяльны каранцін. А арганізатары, у сваю чаргу, не дадуць вам забыцца пра беларускае мастацтва ў перыяд самаізаляцыі. Галоўная задача – дапамагчы мастакам мінімізаваць культурны і фінансавы ўрон ад наступстваў крызісу, натхніць усіх у гэты цяжкі час.

Акрамя выставы ў рамках праекта будуць арганізаваны анлайн-актыўнасці, у якіх гледачы змогуць паўдзельнічаць, не пакідаючы дома. У інстаграм-акаўнце Chrysalis Mag пройдуць адкрытыя анлайн-інтэрв'ю з мастакамі, падчас якіх удзельнікі змогуць падняць вострасацыяльныя тэмы, пагаварыць пра тое, як зменіцца свет пасля пройдзенага этапу, і як цяперашняя сітуацыя адаб'ецца на беларускай культуры і мастацтве ў цэлым. Прыняць удзел у дыскусіях зможа любы жадаючы.

Куратары: Надзея Макеева, Паліна Юргенсон.


Паказы спектакляў Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі

ДзеYoutube-канал «Рэспублiканскi тэатр беларускай драматургii РТБД» 

Калі: 16, 17 красавіка - 19:00, 18 красавіка - 17:00

Колькі каштуе: бясплатна

РТБД працягвае анлайн-паказы спектакляў! 

Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі працягвае анлайн-паказы спектакляў з відэа-фонду РТБД на сваім youtube-канале. Яны называюць свае трансляцыі — «РТБДом», таму што «РТБДом заўсёды там, дзе ты».

На працягу тыдня ўсе прыхільнікі тэатра і аматары беларускага тэатральнага мастацтва з любой кропкі свету маюць магчымасць паглядзець шэраг знакавых спектакляў РТБД мінулых гадоў:

  • 16.04 у 19.00 — спектакль «Кругі раю» (запіс 2016 года);
  • 17.04 у 19:00 — спектакль «Нямое каханне» (запіс 2014 года);
  • 18.04 у 17:00 — спектакль «Усе мышы любяць цырк» (запіс 2015 года).

Фестываль «One World: Together at Home» (Анлайн)

Дзеglobalcitizen.org

Калі: 18 красавіка, 19:00

Колькі каштуе: бясплатна

Флагманскі поп-фестываль.

Пакуль што галоўнай музычнай падзеяй вясны павінен стаць маштабны фестываль, арганізаваны пры падтрымцы ініцыятывы Global Citizen і Сусветнай арганізацыі аховы здароўя. Сярод перадавых хэдлайнераў — трыумфатарка нядаўняга «Грэмі» і ціхая зорка пакалення Z Білі Айліш, соўл-поп- і боды-пазітыў-сенсацыя Ліззі, калумбійскі рэгетон-хітмэйкер Джэй Бальвін, нігерыйскі майстар афрабіта Burna Boy. З герояў старой гвардыі ўдзельнічаюць Пол Макартні, Стыві Уандэр, Білі Джо Армстранг (франтмэн поп-панкаў Green Day), Аланіс Морысэт і іншыя. Весці марафон будзе трыо харызматыкаў са знакамітых амерыканскіх вячэрніх шоу: Джымі Фэлан, Джымі Кімэл і Стывен Колберт. Куратарка мерапрыемства - Лэдзі Гага. Больш падрабязна пра трансляцыі - на сайце мерапрыемства.

/Афіша дапаўняецца/

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».