Вы тут

Як Беларускi Чырвоны Крыж змагаецца супраць COVID-19


Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа працягвае дапамагаць пажылым людзям i ўсiм тым, хто мае патрэбу ў падтрымцы падчас эпiдэмii COVID-19. А таксама аб'ядноўваць нераўнадушных, дзякуючы чаму клопат i ўвагу адчуваюць медыкi i пацыенты бальнiц.


Фота: redcross.by

Iнфалiнii 201 i 122 — цяпер не толькi для пажылых

Iнфалiнiя «Добры тэлефон» цяпер даступная не толькi для пажылых людзей, але i для кантактных асоб першага i другога ўзроўню, якiя апынулiся ў вымушанай самаiзаляцыi. Гэта людзi, якiя ўзаемадзейнiчалi (цесна i не вельмi) з захварэлымi на COVID-19. Валанцёры Беларускага Чырвонага Крыжа выслухаюць кожнага, адкажуць на пытаннi пра каранавiрус i не толькi, а калi трэба, то i супакояць. Калi чалавеку, якi тэлефануе, патрэбна канкрэтная дапамога, напрыклад, дастаўка на дом прадуктаў харчавання, медыкаментаў i iншых прадметаў першай неабходнасцi, яны падкажуць, у якую кампанiю варта звярнуцца. У выпадку з пажылымi людзьмi гэта мясцовы тэрытарыяльны сацыяльны цэнтр абслугоўвання насельнiцтва цi палiклiнiка па месцы жыхарства. Патэлефанаваць на iнфалiнiю можна па двух нумарах: 201 — для мабiльных тэлефонаў, 122 — для стацыянарных. Ва ўсiх выпадках званок бясплатны!

«Добры тэлефон» даступны па буднях з 9.00 да 18.00. За першы тыдзень тэставага рэжыму валанцёры прынялi 200 званкоў, за другi ў звычайным рэжыме — 108.

Да акцыi «Медабед» далучылiся чатыры кампанii

Нагадаем, 3 красавiка Беларускi Чырвоны Крыж разам з Catering Stolitsa пачаў акцыю «Медабед»: раз на тыдзень планавалася дастаўляць 110 абедаў персаналу 4-й гарадской бальнiцы. Пасля першай дастаўкi да Чырвонага Крыжа вырашылi далучыцца i iншыя кампанii.

Цяпер беларускiх медыкаў падтрымлiваюць разам з Catering Stolitsa ФудТрэйдПрадукт (Dоner Kebab i «Чайхана»), бар «Госцi» i Magic Catering. Усе разам дапамагаюць сталiчным 4-й гарадской клiнiчнай бальнiцы (110 абедаў раз на тыдзень), 10-й гарадской клiнiчнай бальнiцы (па 100 абедаў некалькi разоў на тыдзень), Мiнскаму гарадскому скурна-венералагiчнаму дыспансеру (па 100 абедаў два разы на тыдзень), якiя ў гэтыя днi прымаюць пацыентаў з COVID-19. Дарэчы, у Мiнскi скурна-венералагiчны дыспансер на мiнулым тыднi кампанiя MacCoffee даставiла яшчэ i тысячу порцый кавы.

Дзесяць тон вады бальнiцам Мiнска

Дзякуючы спонсарскай дапамозе Мiнскага завода безалкагольных напояў i ААТ «Лiдскае пiва» Беларускi Чырвоны Крыж перадаў 10 тон вады ў некалькi бальнiц Мiнска. Гэта дазволiць iм адмовiцца ад кулераў з вадой, якiя ў сённяшняй сiтуацыi могуць быць небяспечныя, i перайсцi да выкарыстання вады ў iндывiдуальнай упакоўцы.

Па тысячы лiтраў атрымалi дзiцячая гарадская iнфекцыйная бальнiца, гарадская iнфекцыйная, 3-я i 10-я бальнiцы i гарадскi анкалагiчны дыспансер, дзве тысячы лiтраў — 4-я гарадская бальнiца, 2,5 тысячы — гарадскi скурна-венералагiчны дыспансер, 500 лiтраў — 6-я гарадская бальнiца.

Алена КРАВЕЦ

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.