Вы тут

Колькi трэба вады i ўгнаенняў на кожнае дрэва


Колькi трэба вады i ўгнаенняў на кожнае дрэва

Палiвы i падкормкi звязаныя памiж сабой. Самае эфектыўнае ўнясенне ўгнаенняў — разам з палiўнай вадой. Таму падкормкi ўносяць цi перад палiвам, цi глыбока закопваюць угнаеннi ў глебу, каб прадухiлiць выветрыванне азоту.

Спяшацца з першай падкормкай не варта: трэба дачакацца, пакуль саспее глеба, каб можна было без праблем заладзiць угнаеннi ў зямлю. Звычайна першую падкормку праводзяць у пачатку — канцы красавiка, трацячы на кожнае дрэва да 150—200 г мачавiны цi да 200–250 г амiячнай салетры. Гэта максiмальная мера, а так падкормка разлiчваецца з 20 г на кожны год. Гэта значыць, што калi дрэву ўсяго пяць гадоў, то доза будзе 100 г на дрэва, а калi яно мае 30 гадоў, тады бяром усе 150—200 г мачавiны.

Угнаенне раўнамерна рассыпаюць па праекцыi кроны i закопваюць у глебу перакопкай на глыбiню 10–15 см або раствараюць у вадзе i палiваюць з палiвачкi пад кронай дрэва. Пасля гэтага можна правесцi шчодры палiў саду.

Цiкава, што ў засушлiвую вясну рэкамендуецца ўносiць па 1 л 9-працэнтнага воцату на кожныя 50 л палiўной вады. Так раслiны лепш пераносяць засуху. Але на кiслых глебах гэты прыём процiпаказаны. Грушы i яблынi маюць патрэбу ў вялiкай колькасцi вады — iх палiваюць не радзей чым раз на месяц.

Сунiцы i клубнiцы маюць асаблiвую патрэбу ў палiве пасля пачатку цвiцення. Iх палiваюць два-тры разы на тыдзень, кожныя два тыднi праводзячы падкормку — па 15–20 г нiтрафоскi на пагонны метр мiжраддзяў.

Калi дрэвы адцвiлi, трэба прадухiлiць лiшняе абсыпанне завязi. Для гэтага на перыферыi кроны капаем кольца глыбiнёй да 10 см
i шырынёй да 50 см. Раствараем у вядры вады (10 л) 30 г нiтрафоскi, на кожнае дрэва бяром па 20 л такой вады за кожны год узросту дрэва (але не больш за 100 л) i палiваем гэтым аб'ёмам. Пасля палiву баразёнку можна зараўняць зямлёй.

Важна: вада павiнна быць прагрэтая, вясной гэта мае значэнне. Летам, калi глеба гарачая, за гэтым ужо можна не сачыць.

Яшчэ адну падкормку праводзяць у канцы чэрвеня. Дрэвы ў гэты час расходуюць велiзарную колькасць пажыўных рэчываў на рост завязяў. Падкормка неабходная ў тым лiку i для росту парасткаў. Таму для яе выкарыстоўваем дзiамафоску, якая змяшчае i азот, i падвышаную колькасць фосфару i калiю. Дазiроўка 25 г на кожны год жыцця дрэва, але не больш за 250 г на дрэва. Праз месяц праводзяць яшчэ адну падкормку, для якой бяруць суперфасфат i сернакiслы калiй, па 25 i 20 г адпаведна на кожны год жыцця дрэва, але не больш за 250 г суперфасфату i 200 г сернакiслага калiю.

I не грэбуйце палiвамi. Хоць у другую палову лета палiваць сад трэба радзей, але ўсё роўна трэба. Вельмi карысна сумяшчаць падкормкi з палiвамi — i тады затраты на ўнясенне ўгнаенняў з лiшкам акупяцца прыбаўкай ураджаю.


Каб цыбуля не пайшла ў стрэлку

Каб цыбуля не стралкавалася, неабходна адказна падысцi не толькi да замочвання пасадачнага матэрыялу, але i да яго адбору, прасушвання i прагравання.

Такiм чынам, у першую чаргу трэба перабраць цыбулю i выдалiць няякасныя (падгнiлыя), далей — пасартаваць пасадачны матэрыял па памерах (буйныя, сярэднiя, дробныя). Нельга ў адзiн час i для адной мэты саджаць буйныя i дробныя цыбулiны, бо хуткасць iх прарастання розная. Вялiкiя прарастаюць хутчэй, таму iх варта саджаць на «пяро», сярэднiм i дробным трэба даўжэйшы час, яны лепш падыходзяць для вырошчвання на «рэпку».

Пасля сартавання пасадачны матэрыял трэба прасушыць i прагрэць. Сушыць цыбулю лепш у цёплым памяшканнi без скразнякоў. Iдэальнае месца — гарышча, аднак i верхнiя палiцы шафак на кухнi выдатна падыходзяць для прасушкi. Пасля цыбулю трэба прагрэць — напрыклад, яе можна дзён на 10–15 раскласцi на падаконнiку пад прамымi прамянямi сонца альбо скласцi ў скрынку i паставiць на батарэю.

Цяпер раскажам пра замочванне. Лiчыцца, што замачыць цыбулю ў растворы соды — гэта найлепшы спосаб прадухiлiць яе стралкаванне ў далейшым. Аднак варта адзначыць, што адно толькi замочванне без выканання правiл, якiя апiсаны вышэй, наўрад цi дазволiць цалкам пазбавiцца ад стралкавання.

Усё павiнна быць у комплексе. Усяго 15 хвiлiн вытрымкi цыбулiн у растворы соды (чайная лыжка на лiтр цёплай вады) напалову знiжаюць стралкаванне ў далейшым. А наогул памятайце: чым меншыя па памеры цыбулiны для пасадкi, тым меншая iмавернасць, што цыбуля сыдзе ў стрэлку. Аднак варта ўлiчыць, што дробныя цыбулiны вельмi доўга прарастаюць, а памеры ўраджаю (цыбуля-рэпка) не заўсёды радуюць.

Рубрыку вядзе Ірына ТАМКОВІЧ

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.