Вы тут

На гэтым тыдні чакаецца вецер і мокры снег


А пад раніцу невялікі мінус і на асобных участках дарог галалёдзіца

Вось ужо красавік сёлета з характарам! На гэтым тыдні атмасферны фронт зрушыўся на нашу тэрыторыю з боку Балтыкі — кантрасны фронт, можна нават сказаць, злы. На большай частцы краіны пройдуць дажджы, магчымы мокры снег, а істотны дыскамфорт будзе ўносіць моцны парывісты вецер, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


У сярэдзіне тыдня захаваецца ўплыў атмасферных франтоў і прахалодных паветраных мас. Чакаецца няўстойлівае з ападкамі і моцным ветрам надвор'е. У ноч на сераду пераважна па паўночна-ўсходняй палове, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу. Уначы і раніцай на асобных участках дарог будзе галалёдзіца. Раніцай і ўдзень месцамі прагназуецца ўзмацненне ветру да 15—18 м/с. Тэмпература паветра ўначы будзе ад мінус 3 да плюс 2 градусаў, удзень — 3—10 цяпла.

Цяплець пачне ўжо ў чацвер. У гэты дзень пройдуць вясновыя дажджы. Але вецер месцамі будзе «зашкальваць». На большай частцы тэрыторыі краіны чакаецца ўзмацненне ветру з парывамі да 15—20 м/с. У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад плюс 1 да плюс 6 градусаў. Удзень паветра прагрэецца да 8—14 цяпла, а ў паўднёвых раёнах — месцамі да плюс 16 градусаў.

Па папярэдніх прагнозах айчынных сіноптыкаў, да канца тыдня характар надвор'я істотна не зменіцца. Гэта будзе не камфортнае надвор'е — хутчэй халоднае, ветранае, з дажджом, а месцамі і з мокрым снегам. Тэмпературны фон будзе ніжэйшы за кліматычныя паказчыкі гэтага месяца.

Сяргей КУРКАЧ

Прэв'ю: proua.com.ua

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».