Вы тут

Курсанты Магілёўскага інстытута МУС раскрываюць злачынствы на практыцы


Бабруйчане Дзмітрый Пірожнік і Аляксей Мельнікаў — яшчэ курсанты чацвёртага курса Магілёўскага інстытута МУС, але ўжо паспелі адзначыцца.


Аляк­сей Мель­ні­каў  знай­шоў зло­дзея ў цём­ным ле­се.

Дзмітрый, напрыклад, дапамог затрымаць злодзея, які меў дачыненне да дачных крадзяжоў. Гэта здарылася падчас дзяжурства ў складзе нарада ДПС ДАІ на аўтадарозе Бабруйск—Магілёў. У поле зроку міліцыянераў трапіў падазроны веласіпедыст, які ехаў вечарам у цемры без святлоадбівальных элементаў. На загад прыпыніцца ён нечакана кінуўся ўцякаць у лес. Дзмітрый першы пабег за ім і не даў схавацца ў цёмным гушчары. Як потым высветлілася, на рахунку падазронага веласіпедыста болей за 20 крадзяжоў з дачных дамоў на тэрыторыі Бабруйскага раёна.

А вось Аляксей дапамог жыхару Бабруйска адшукаць веласіпед. Усё пачалося з таго, што бабруйчаніну стала дрэнна, калі ён ехаў на сваім двухколавым транспарце. Прахожыя выклікалі для мужчыны хуткую дапамогу, а вось ровар так і застаўся ляжаць на дарозе. Відавочцы ўжо тэлефанавалі ў міліцыю, бо падышоў нейкі мужчына, схапіў жалезнага каня і пайшоў, сказаўшы, што гэта ягоная рэч. На наступны дзень уладальнік падаў заяву ў міліцыю наконт таго, што яго транспарт скралі. Аляксей Мельнікаў працаваў у складзе групы, якая ў ходзе аператыўна-вышуковых дзеянняў устанавіла імя зламысніка. Ён, дарэчы, ужо збыў ровар прадаўшчыцы на рынку. Транспарт быў канфіскаваны і вернуты законнаму ўладальніку.

Дзміт­рый Пі­рож­нік да­па­мог баб­руй­ча­ні­ну вяр­нуць ве­ла­сі­пед.

— Мы вельмі ганарымся, што ў нашай установе вучацца такія адказныя і пільныя курсанты, — паведаміла афіцыйны прадстаўнік Магілёўскага інстытута МУС Марына Грамыка. — Практыка працягнецца яшчэ да пачатку чэрвеня, і не сумняваюся, што падобных прыкладаў будзе яшчэ больш. Гэта сведчыць пра тое, што нашы будучыя афіцэры міліцыі дарэмна часу не губляюць і актыўна ўключаюцца ў работу.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Фота з архіва Магілёўскага інстытута МУС

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.