Вы тут

Ці можна адмовіцца ў шматпавярховіку ад паслугі відэаназірання?


— Жыхары нашага дома хочуць устанавіць на будынку відэаназіранне. Мне гэта здаецца непатрэбным. Ці магу я адмовіцца ад заключэння дагавора на аказанне гэтай паслугі?


Яніна Ж., Мінск.

На пытанне адказвае Вікторыя ЧАМЯРЭЎСКАЯ, вядучы спецыяліст упраўлення прававога рэгулявання бюджэтна-фінансавых зносін і падаткаабкладання Міністэрства юстыцыі Беларусі:

— Так, вы маеце права адмовіцца ад гэтай паслугі, бо яна не з'яўляецца абавязковай.

Пастановай Савета Міністраў «Аб мерах па рэалізацыі Закона Рэспублікі Беларусь «Аб абароне правоў спажыўцоў жыллёва-камунальных паслуг» зацверджаны пералік асноўных і дадатковых камунальных паслуг.

Дадатковых паслуг усяго пяць. Гэта ўстаноўка і (або) тэхнічнае абслугоўванне запорна-перагаворных прылад жылога дома, устаноўка і (або) тэхнічнае абслугоўванне сістэм відэаназірання за жылым домам і прыдамавой тэрыторыяй, арганізацыя работы і ўтрыманне вахцёраў (кансьержаў) у шматкватэрным жылым доме, арэнда і (або) замена падлогавых гразеабаронных дывановых пакрыццяў, уладкаванне прыдамавых тэрыторый элементамі азелянення, добраўпарадкавання і іх далейшае ўтрыманне.

Відавочна, што ўстаноўка і тэхнічнае абслугоўванне сістэм відэаназірання за жылым домам і прыдамавой тэрыторыяй адносяцца да дадатковых паслуг.

Законам устаноўлена, што дадатковыя жыллёва-камунальныя паслугі (ЖКП) аказваюцца толькі на падставе дагавора паміж выканаўцам і спажыўцом. Жыллёвы кодэкс і нормы Закона аб ахове правоў спажыўцоў ЖКП замацоўваюць права спажыўца адмовіцца ад атрымання дадатковых камунальных паслуг. Пры гэтым адмовіцца можна як ад заключэння дагавора на аказанне дадатковай ЖКП, так і ад ужо заключанага дагавора на аказанне гэтай паслугі.

Шаноўныя чытачы, калі ў вас узніклі пытанні юрыдычнага характару, дасылайце іх на наш паштовы або электронны адрас sіdаrоk@zvіаzdа.bу. У «Прававой гасцёўні» разам са спецыялістамі Мінюста і іншых устаноў мы будзем шукаць на іх адказы.

Ірына СІДАРОК

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».