Вы тут

У Маскве ўводзяць прапускны рэжым, на тыдзень спыняецца праца большасці арганізацый


У Маскве з 13 красавіка ў рамках барацьбы з COVID-19 уводзяць прапускны рэжым. Пра гэта паведаміў мэр расійскай сталіцы Сяргей Сабянін, піша tut.by. З 13 па 19 красавіка ў Маскве ўводзіцца шэраг дадатковых забаронаў і абмежаванняў.


Паводле яго слоў, на гэтым тыдні сітуацыя з каранавірусам стала пагаршацца: паступае ўсё больш людзей. У сталіцы маюць намер працягнуць пераабсталяваць медыцынскія ўстановы для прыёму пацыентаў з каранавірусам.

У Маскве на тыдзень спыняецца праца большасці арганізацый, за выключэннем прадпрыемстваў бесперапыннага цыклу.

Мэр заявіў, што многія гараджане не выконваюць ўжо існуючыя абмежаванні, таму ўлады прынялі рашэнне аб увядзенні прапускнога рэжыму ў Маскве.

— На першым этапе ўвядзём яго для паездак на працу. На другім этапе - для паездак у іншых мэтах. І на трэцім этапе - калі спатрэбіцца - перамяшчэнне ўнутры раёна. Пра тэрміны ўвядзення кожнага з этапаў скажам дадаткова, — сказаў Сабянін.

Прапускная сістэма будзе насіць заяўны характар, але гарадскія ўлады пакідаюць за сабой права правяраць прадастаўленыя звесткі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».