Вы тут

Віншаванне Прэзідэнта з Вялікаднем


Хрысцiянам Беларусi, якiя святкуюць Вялiкдзень12 красавiка 2020 года.

Дарагiя суайчыннiкi!

Ад усёй душы вiншую вас з Уваскрэсеннем Хрыстовым.

Светлыя днi гэтага вялiкага свята нагадваюць нам аб выратавальнай надзеi, стваральнай мiласэрнасцi i ўсёабдымнай любовi, напаўняюць сэрца хрысцiянскай мудрасцю.

Мы шчыра дапамагаем блiжнiм, абараняем слабых, аб'ядноўваемся перад тварам выпрабаванняў. I з новымi сiламi ствараем будучыню, у якой ёсць дастойнае месца кожнаму чалавеку.

Няхай узвышаныя iмкненнi да дабра i справядлiвасцi застануцца непарушным фундаментам мiру i згоды ў беларускiм грамадстве, а святочны велiкодны настрой цягнецца як мага даўжэй.

Хачу пажадаць вам душэўнай цеплынi, узаемаразумення ў сямейным асяроддзi, поспехаў ва ўсiх справах.

Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь Аляксандр Лукашэнка

Прэв'ю: unian.net

Загаловак у газеце: Светлыя днi вялiкага свята

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.