Вы тут

Беларусь абмяжоўвае ўвоз птушкі з двух рэгіёнаў Венгрыі з-за птушынага грыпу


Беларусь абмяжоўвае ўвоз птушкі з мудзьё Бач-Кішкун і Чонград у Венгрыі з-за птушынага грыпу. Такая інфармацыя размешчана на сайце Дэпартамента ветэрынарнага і харчовага нагляду Мінсельгасхарчу.


Фота: pixabay.com

Паводле інфармацыі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя жывёл, на тэрыторыі гэтых рэгіёнаў зарэгістраваны выпадкі захворвання птушак на высокапатагенны грып. У сувязі з гэтым з 10 красавіка ўводзяцца часовыя абмежаванні на ўвоз у Беларусь з венгерскіх медзьё Бач-Кішкун і Чонград жывой птушкі, інкубацыйных яек, дзікіх, заапаркавых і цыркавых успрымальных жывёл, мяса птушкі, яечнага парашку, меланжу, альбуміну і іншых харчовых прадуктаў перапрацоўкі курыных яек, пуху і пер'я, паляўнічых трафеяў (дзікіх птушак), іншай прадукцыі.

Прыпыняюцца ўсе раней выдадзеныя дазволы на ўвоз названых тавараў у Беларусь з гэтых рэгіёнаў.

У дэпартаменце інфармуюць аб неабходнасці прыняць дадатковыя меры па біялагічнай абароне птушкагадоўчых аб'ектаў усіх форм уласнасці.

Грып птушак - кантагіёзная хвароба, якая характарызуецца прыгнечаннем, ацёкамі, пашкоджаннем органаў дыхання, стрававання. Эканамічны ўрон ад яго вялікі ў сувязі з масавай гібеллю хворых птушак, неабходнасцю строгіх каранцінных і ветэрынарна-санітарных мерапрыемстваў, уключаючы знішчэнне хворай птушкі.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.