Вы тут

Як каранавiрус зменiць свет?


Днямi колiшнi дзяржсакратар ЗША i саветнiк па нацыянальнай бяспецы Генры Кiсiнджэр у сваiм артыкуле для The Wall Street Journal заявiў, што пандэмiя каранавiруса назаўжды зменiць сусветны парадак. «Краiны гуртуюцца i квiтнеюць дзякуючы ўпэўненасцi ў тым, што iх iнстытуты могуць прадбачыць бедствы, спыняць iх наступствы i аднаўляць стабiльнасць. Калi скончыцца пандэмiя COVID-19, iнстытуты многiх краiн будуць успрымацца як тыя, хто пацярпеў няўдачу. Рэальнасць такая, што пасля каранавiруса свет нiколi не будзе ранейшы», — заўважыў аўтарытэтны палiтык. На яго думку, антыкрызiсныя намаганнi, якiя б маштабныя i неабходныя яны нi былi, не павiнны выцясняць надзённую задачу аднаўлення для пераходу да посткаранавiруснага парадку. Як пандэмiя змянiла свет?


Урад планеты

Сусветныя аналiтыкi палiчылi (прыблiзна, вядома) магчымыя фiнансавыя страты ад пандэмii. Ацэнкi адрознiваюцца значна. Эканамiсты найбуйнейшых банкаў з Уол-стрыт сыходзяцца ў меркаваннi, што глабальная эканомiка цягам двух наступных гадоў не далiчыцца астранамiчнай сумы з дванаццаццю нулямi — больш за пяць трыльёнаў долараў. Каранавiрус COVID-19 адбярэ ў планеты столькi ж сродкаў, колькi вырабляе ў год трэцяя эканомiка свету — Японiя, адзначае expert.ru.

Планета iмклiва апускаецца ў глыбокую рэцэсiю. Яна абяцае быць нядоўгай, але для таго, каб аднавiцца, эканомiкам спатрэбiцца значны час. Нягледзячы на беспрэцэдэнтныя праграмы падтрымкi, якiя вылiчваюцца трыльёнамi долараў, ВУП планеты не вернецца да дакрызiснага ўзроўню раней за 2022 год.

Эканамiсты JPMorgan Chase & Co., напрыклад, лiчаць, што глабальная эканомiка не далiчыцца да канца наступнага года 5,5 трыльёна долараў, або амаль восем працэнтаў ВУП планеты. Кошт пандэмii для развiтых эканомiк будзе супастаўны са стратамi пасля рэцэсiй 1974-1975 i 2008-2009 гадоў.

На думку эканамiстаў Morgan Stanley, развiтыя рынкi вернуцца да давiруснага ўзроўню толькi ў трэцiм квартале наступнага года. У Deutsche Bank AG лiчаць, што наступствы пандэмii нанясуць толькi эканомiкам ЗША i Еўрасаюза да канца 2021-га шкоду на адзін трыльён долараў.

Сусветная гандлёвая арганiзацыя звяртае ўвагу на тое, што пандэмiя справакуе калапс сусветнага гандлю, маштабы якога перавысяць усё, што было пасля Другой сусветнай вайны. МВФ на наступным тыднi апублiкуе свой прагноз. Не трэба быць празорцам, каб прадказаць, што ён будзе вельмi змрочны.

Варта памятаць i тое, што голыя лiчбы не раскрываюць той гiганцкай цаны, якую будзе вымушана заплацiць за цяперашнi крызiс чалавецтва. Лiк ахвярам эпiдэмii iдзе ўжо на сотнi тысяч. Кампанii губляюць прыбытак, шмат каму з iх давядзецца зачынiцца. Па звестках Мiжнароднай арганiзацыi працы (ILO), работу ў вынiку пандэмii рызыкуюць страцiць больш аднаго мiльярда чалавек.

«Так, вядома, усё гэта будзе мець часовы характар, — пагаджаецца дырэктар Blackstone Group Inc. Стыў Шварцман. — Але сiтуацыя будзе цiснуць на ўсё». Урадам розных краiн абавязкова давядзецца супрацоўнiчаць i каардынаваць свае дзеяннi. Банк мiжнародных разлiкаў (BIS) папярэдзiў, што разрозненыя намаганнi могуць справакаваць другую хвалю пандэмii, пасля якой ВУП планеты не далiчыцца ўжо 12 працэнтаў ад узроўню канца 2020 года.

Без скаардынаваных дзеянняў рынкi, якiя развiваюцца, будуць аднаўляцца вельмi доўга, упэўнены кiраўнiк аддзела даследаванняў State Street Global Advisors Амлан Рой. Ён лiчыць, што калi кожная краiна будзе дзейнiчаць у адзiночку, то аднаўленне расцягнецца як мiнiмум на пяць—дзесяць гадоў.

Былы прэм'ер-мiнiстр Вялiкабрытанii Гордан Браўн заклiкаў стварыць сусветны ўрад для барацьбы з пандэмiяй. Пра гэта паведамляе выданне Тhе Guardian. На думку Браўна, сусветным лiдарам варта стварыць часовую форму глабальнага ўрада з удзелам экспертаў у галiне аховы здароўя i кiраўнiкоў мiжнародных арганiзацый для барацьбы з падвойным, медыцынскiм i эканамiчным, крызiсам.

Наступствы пры ўсiх сцэнарыях развiцця падзей будуць адчувацца яшчэ вельмi доўга. Паводле даследавання эканамiстаў унiверсiтэта Калiфорнii, гаворка iдзе не пра гады, а пра дзесяцiгоддзi. Галоўны эканамiст Berenberg Хольгер Шмiдынг адзначае, што ўлады, хутчэй за ўсё, будуць вымушаныя захоўваць вельмi сур'ёзныя абмежаваннi на вандроўкi i паездкi да 2021 года, каб выключыць магчымасць вяртання каранавiруса. У той жа самы час вiдавочна, што выдаткi на аднаўленне акажуцца значна большыя, чым лiчылася раней. Гэта значыць, што чалавецтву давядзецца запасацца цярпеннем i змiрыцца са стратай трыльёнаў долараў.

Найбуйнейшы перадзел

Пасля завяршэння пандэмii каранавiруса свет апынецца на парозе найбуйнейшага за пасляваенную гiсторыю перадзелу ўласнасцi, заўважае Forbes. Наяўнасць новых юрыдычных тэхналогiй, адпрацаваных на крызiсе 2008-га i вывастраных за апошняе дзесяцiгоддзе, гарантуе, што гэты працэс будзе дынамiчны i агрэсiўны. Выгаду з вiруснага крызiсу атрымаюць тыя, хто танна купiць стратэгiчныя для свайго бiзнесу або проста прывабныя актывы.

Многiя гульцы фiнансавага рынку прадбачылi глабальны калапс. Праўда, асноўнага ўдару чакалi ўсё ж не вясной, а пасля амерыканскiх выбараў у кастрычнiку. Паказальна, што некалькi найбуйнейшых фондавых кiраўнiкоў прынялi ў пачатку 2020 года рашэнне максiмальна выйсцi ў кэш — нават у шкоду бягучай даходнасцi сваiх фондаў. Так, напрыклад, агульная сума актываў у Templeton Global Bond складала $39,8 млрд, а працэнт актываў у наяўных на люты 2020-га — 31,22%, у First Eagle Global — $57 млрд i 19,8 % адпаведна, у Invesco Diversified Dividend — $23,8 млрд i 15,74 %.

Фонды прамых iнвестыцый наогул унiкальна падрыхтавалiся да крызiсу. Паводле звестак агенцтва Preqin, на канец мiнулага года актывы такiх фондаў уключалi рэкордны за ўсю гiсторыю аб'ём кэшу: $1,45 трлн.

Не ўсе краiны рады таму, што iх стратэгiчныя актывы, якiя праселi ў крызiс, набудуць невядомыя замежныя пакупнiкi. У 2018 годзе ў ЗША быў прыняты закон (Foreign Investment Risk Review Modernization Act), якi значна ўзмацняе кантроль не толькi за ўкладаннямi ў крытычныя аб'екты нацыянальнай iнфраструктуры, але i за iнвестыцыямi, якiя даюць доступ да «непублiчнай тэхнiчнай iнфармацыi», што можа ўключаць амаль любую карпарацыю, звязаную з перадавымi тэхналогiямi.

Еўрапейскi Саюз летась прыняў аналагiчнае заканадаўства (Regulation (EU) 2019/452), згодна з якiм падлягаюць папярэдняму кантролю прамыя замежныя iнвестыцыi не толькi ў крытычную iнфраструктуру, але i ў тэхналогii, апрацоўку персанальных звестак, нават iнвестыцыi, «якiя могуць парушыць незалежнасць медыя».

Аднак далёка не факт, што гэтыя законы здолеюць стрымаць непразрыстых замежных пакупнiкоў ва ўмовах, калi прыярытэт будзе аддадзены захаванню рабочых месцаў i падаткаў. У найблiжэйшыя гады дзелавы свет будзе жыць падчас перадзелу ўласнасцi. Як адзначае Forbes, усе ўмовы для таго, каб гэты працэс пайшоў, нягледзячы на юрыдычныя i нават палiтычныя бар'еры, цяпер склалiся.

Хайтэк i АПК

Насiм Талеб, вучоны, вядомы ва ўсiм свеце як стваральнiк тэорыi «чорнага лебедзя», у адным са сваiх нядаўнiх артыкулаў пiша, што ў моманты сiстэмных крызiсаў выратаванне датычыцца перш за ўсё тых, каго ратаваць... ужо не трэба. Так, у 2008-м асноўны аб'ём лiквiднасцi быў накiраваны на банкi, якiя ўсяго праз два гады, у 2010-м, выплацiлi сабе велiзарныя бонусы. Пры гэтым за наступныя дзесяць гадоў сапраўдныя прычыны слабасцi сусветнай эканамiчнай сiстэмы вырашаныя не былi. Перш за ўсё гэта датычыцца маленькага аб'ёму рэальнай вытворчасцi. Нават сам вопыт пандэмii будзе падштурхоўваць да гэтага. Як адзначаюць эксперты, структура эканомiк ужо ў найблiжэйшай перспектыве пачне змяняцца ў бок прамысловасцi i сельскай гаспадаркi.

Навукаёмiстыя галiны, лiдары сучаснага тэхналагiчнага прарыву — фармацэўтыка, абсталяванне для аховы здароўя, бiятэхналогii i iнфармацыйныя тэхналогii — могуць стаць бенефiцыярамi глабальнага крызiсу. Лекi i вакцыны, новае абсталяванне для бальнiц, якiя будуюцца, новыя тэхналогii догляду хворых i эпiдэмiчнага кантролю — велiзарнае поле дзейнасцi для профiльнага i сумежнага бiзнесу. Каранакрызiс, магчыма, узмоцнiць пратэкцыянiзм у гэтых галiнах, бо стала ясна, што фармацэўтычная бяспека можа быць не менш важная, чым ваенная.

Як прагназуюць эксперты, значная частка эканамiчнай актыўнасцi мае сыходзiць у анлайн, павялiчваючы попыт на надзейныя iнфармацыйныя прадукты i сiстэмы. Гэта ўжо адбiваецца на параўнальна ўстойлiвым стане акцый многiх iнфармацыйных кампанiй на фондавых рынках. Напрыклад, у канцы сакавiка кошт кампанii Zoom (платформа для правядзення вiдэаканферэнцый з аддаленымi ўдзельнiкамi) на фондавых рынках ЗША перавысiў кошт глабальнай сеткi гатэляў Marriott.

Наша месца

Вядомы амерыканскi эканамiст Нурыэла Рубiнi, якi прадказаў папярэднi глабальны фiнансавы крызiс, лiчыць, што каранавiрус справакуе распад сучаснага сусветнага парадку, якi, па яго словах, ужо трашчыць па швах. Распачнецца працяглы эканамiчны «ледавiковы перыяд», абвострацца нацыянальныя канфлiкты, закрыюцца гранiцы, пераможа пратэкцыянiзм, справа можа дайсцi нават да ваенных дзеянняў. На думку многiх заходнiх назiральнiкаў, каранавiрусны шок заспеў знянацку свет, у якiм на працягу шэрагу гадоў i без таго пераважае працэс фрагментацыi. Геапалiтычная нявызначанасць, папулiзм, нацыяналiзм i пратэкцыянiзм ужо негатыўна адбiлiся на эканомiцы, а пандэмiя толькi ўзмацнiла гэтыя трывожныя тэндэнцыi. Iх нарастанне можа прывесцi да разбурэння транспартных i вытворчых сувязяў, а таксама пакласцi канец глабалiзацыi ў цяперашнiм выглядзе. Адным з магчымых наступстваў можа стаць «вiртуалiзацыя» эканомiкi: паток iнфармацыi анлайн заменiць фiзiчны абмен таварамi i людзьмi. У любым выпадку перамены будуць каласальныя, i да iх трэба рыхтавацца ўсiм.

Пакуль жа мы назiраем iнтэнсiўнае разбурэнне старога свету. Дэградацыя глабальнай палiтычнай i эканамiчнай сiстемы наспявала даўно, «чорных лебедзяў» лавiлi гадамi. Пры гэтым той жа Насiм Талеб лiчыць, што пандэмiя — гэта «белы лебедзь» — крызiс, якi ў вынiку адбыўся б з вялiкай iмавернасцю. Цяпер вiдавочна, што дзяржавы свядома ахвяруюць эканамiчным ростам. Аднак у каранцiнных мер ёсць мяжа, калi пачнуць «сыпацца» нацыянальныя гаспадаркi, i ахвяр разрухi i голаду стане несувымерна больш, чым загiнулых ад вiруса. У пошуках гэтага балансу сёння знаходзяцца ўлады па ўсiм свеце.

Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка лiчыць, што глабальныя гульцы могуць выкарыстоўваць сусветны крызiс у сваiх мэтах. Аб гэтым кiраўнiк дзяржавы заявiў у iнтэрв'ю мiждзяржаўнай тэлерадыёкампанii «Мiр». Паводле яго слоў, сёння ўжо многiя задумваюцца над галоўным пытаннем: што будзе пасля пандэмii. Кiраўнiк дзяржавы падкрэслiў, што яго турбуе будучыня краiны, таму ён спрабуе глядзець далей. «Сёння ўжо ўсе адказваюць: пасля пандэмii свет будзе iншы. I я з гэтым згодны, — заявiў ён. — Але дзе будзе наша месца ў гэтым свеце? Вось для мяне галоўнае пытанне. Чаму я настойваю, каб вытворчасць працавала? Чаму я так хвалююся за тое, каб людзi жылi сваiм жыццём, у нейкай ступенi палiтычна рызыкуючы? Таму што я ўяўляю, што будзе з намi пасля гэтай пандэмii, калi мы спынiмся».

Захар БУРАК

Загаловак у газеце: Пасля пандэмii

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Галаву можна вешаць, ламаць, сушыць, намыльваць... Але не губляць!

Грамадства

Як шматдзетная сям’я будуе жыллё з дапамогай дзяржаўнай субсідыі

Як шматдзетная сям’я будуе жыллё з дапамогай дзяржаўнай субсідыі

Святлана, шматдзетная мама з вёскі Чарнаўчыцы, што пад Брэстам, падзялілася гісторыяй іх сям'і і дома.

Грамадства

Камень Узнясення, «Стопачка» і «Руская свечка». Што паглядзець у Іерусаліме?

Камень Узнясення, «Стопачка» і «Руская свечка». Што паглядзець у Іерусаліме?

Аўтобусы з паломнікамі і турыстамі ніколі не праязджаюць міма гэтых знакавых, і не толькі для хрысціян, святынь.