Вы тут

У Беларусі яшчэ на тыдзень працягнулі вясновыя школьныя канікулы


У Беларусі прынята рашэнне аб новым падаўжэнні вясновых школьных канікул - да 18 красавіка ўключна. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі.


"З улікам наяўнага эпідэміялагічнага становішча, сезонным уздымам захворвання на вострыя рэспіраторныя вірусныя інфекцыі, грып, іншыя інфекцыі і неабходнасцю стабілізацыі становішча кіраўніком дзяржавы падтрымана прапанова Мінадукацыі і Міністэрства аховы здароўя аб працягу вясновых канікул ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі да 18 красавіка", - праінфармавалі ў Адміністрацыі Прэзідэнта.

Міністэрствам адукацыі будуць скарэкціраваны навучальныя праграмы і каляндарна-тэматычнае планаванне па кожным вучэбным прадмеце за кошт падтрымліваючых і стымулюючых заняткаў.

"У сувязі з працягам вясновых школьных канікул працягнуць працу прышкольныя лагеры. Яны будуць функцыянаваць па заяўным прынцыпе з правядзеннем усіх неабходных санітарна-эпідэмічных мерапрыемстваў. Будуць працаваць аб'яднанні па інтарэсах. Дзеці, якія застануцца дома, могуць заняцца самаадукацыяй, - распавяла прэс-сакратар Мінадукацыі Людміла Высоцкая. - Акрамя таго, Мінадукацыяй сумесна з Нацыянальным інстытутам адукацыі для школьнікаў распрацаваны інтэрактыўныя праграмы па асобных прадметах. Усю неабходную інфармацыю можна знайсці ў Telegram-канале Міністэрства адукацыі і на сайце Нацыянальнага інстытута адукацыі".

Зараз распрацоўваецца каляндарна-тэматычнае планаванне (карэкціроўка навучальнага плана) па прадметах у сувязі з працягам канікул. "Вучэбны год падаўжаць не плануецца. Ён завершыцца 30 мая", - падкрэсліла прэс-сакратар.

Як паведамлялася, раней тэрміны вясновых канікул былі падоўжаныя на 6 дзён - з 6 па 11 красавіка ўключна.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Без памылак нельга рухацца наперад, або Чаму попыт i прапанова пакуль не заўсёды супадаюць

Без памылак нельга рухацца наперад, або Чаму попыт i прапанова пакуль не заўсёды супадаюць

Давайце разам прыгадаем свае першыя крокi ў школе. Што кажа дзецям настаўнiк?

Спорт

Кiнуць выклiк лёсу. Чым жыве паралiмпiйскi спорт у Беларусi

Кiнуць выклiк лёсу. Чым жыве паралiмпiйскi спорт у Беларусi

Як беларусы рыхтуюцца да галоўных стартаў i як развiваецца паралiмпiйскi рух.

Эканоміка

Маладых спецыялістаў у сельскай гаспадарцы вабяць не толькі жыллё і зарплата

Маладых спецыялістаў у сельскай гаспадарцы вабяць не толькі жыллё і зарплата

У сельгаскааператыве «Ніва-2003» Гродзенскага раёна цяпер працуе ажно 11 маладых спецыялістаў.