Вы тут

Пашыта ў Доме рамёстваў


Лагойскі Дом рамёстваў, які створаны для адраджэння і захавання мясцовых промыслаў, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва — ганчарства, саломапляцення, лепкі з гліны і ткацтва паясоў, гэтымі днямі «перакваліфікаваўся» на выраб засцерагальных масак для ўстаноў культуры горада.


— І наш Дом рамёстваў, і іншыя ўстановы культуры працягваюць працаваць, прымаюць і дарослых наведвальнікаў, і дзяцей — чытачоў, гледачоў, удзельнікаў майстар-класаў. Каб засцерагчыся ад непажаданага віруса, мы прапаноўваем жыхарам выкарыстоўваць маскі, — тлумачыць дырэктар установы Кацярына Мароз (на фота злева). — Гэта наш сціплы, але важны ўнёсак у агульную справу ў няпросты час.

Метадыст-майстар па ручной народнай вышыўцы Наталля Марцінкевіч з задавальненнем пераключылася на электрычную швейную машынку, каб прыняць удзел у карыснай справе.

Анатоль КЛЯШЧУК

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».