Вы тут

Прыём дакументаў у ВНУ распачнецца сёлета 16 ліпеня


Міністэрства адукацыі зацвердзіла тэрміны уступнай кампаніі пастановай ад 30 сакавіка 2020 года.


Прыёмныя камісіі будуць прымаць дакументы з 16 па 21 ліпеня. У гэтыя тэрміны вызначыцца з выбарам спецыяльнасці павінны ўсе абітурыенты, якія прэтэндуюць на бюджэтныя месцы, а таксама абітурыенты, якія паступаюць на платную форму навучання на спецыяльнасці, дзе прадугледжаны ўступныя іспыты.

Ад абітурыентаў, якія паступаюць на платнай аснове, але не здаюць уступныя экзамены ў ВНУ, дакументы будуць прымацца:

  • з 16 ліпеня па 3 жніўня — у Акадэміі МУС, Магілёўскім інстытуце МУС, Універсітэце грамадзянскай абароны МНС;
  • з 16 ліпеня па 6 жніўня — у Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў;
  • з 16 ліпеня па 8 жніўня — ва ўсіх іншых установах вышэйшай адукацыі.

Тэрміны падачы дакументаў для выпускнікоў профільных класаў педагагічнай накіраванасці, якія паступаюць на педагагічныя спецыяльнасці пасля праходжання сумоўя, — з 16 па 18  ліпеня.

Уступныя выпрабаванні пройдуць у наступныя тэрміны:

  • з 22 па 25 ліпеня — ва Універсітэце грамадзянскай абароны МНС;
  • з 22 па 30 ліпеня — у Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў;
  • з 22 па 28 ліпеня — у іншых ВНУ.
  • з 22 па 29 ліпеня — у ВНУ сельскагаспадарчага профілю пры паступленні на дзённую форму навучання.

Пастановай таксама вызначаны тэрміны залічэння абітурыентаў і дадатковага набору ў дзяржаўныя ўстановы вышэйшай адукацыі на месцы, якія вызначаны кантрольнымі лічбамі прыёму, што засталіся вакантнымі пасля залічэння абітурыентаў.

Надзея НІКАЛАЕВА

Прэв'ю: adukar.by

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.