Вы тут

На якія кінапрэм'еры ў тэлеэфіры варта звярнуць увагу


Цяпер кожны з нас стаў часцей чытаць і глядзець навіны, бо падставы для таго вельмі важкія. Аднак пры жаданні крыху адпачыць ад інфармацыйнай плыні варта звярнуць увагу на кінапрэм'еры, якія прапаноўваюць на розных тэлеканалах.


На тэлеканале «Беларусь 1» у аўторак 14 красавіка аўдыторыю чакае прэм'ера фільма «Скажы мне праўду» (Расія, 2019). Меладрама Андрэя Эшпая з'яўляецца адаптацыяй вядомага брытанскага серыяла «Доктар Фостэр». Як кажа сам рэжысёр, гэта карціна «пра тое, як сыходзіць каханне, як балюча жанчыне яго страчваць і як цяжка заставацца сабой».

Памятаеце, у Булгакава: «Праўду казаць лёгка і прыемна». Але з узростам, калі многае пастаўлена на карту, становіцца складана прызнаваць свае памылкі і прабачаць чужыя. Бо баішся страціць усё! Так і атрымліваецца, што тых, хто не ў сілах разарваць кола, страх прымушае хлусіць і ісці на подласць, а хто шукае і адстойвае праўду, той рызыкуе патануць у сваіх імкненнях, губляючы самога сябе...

«Тэма праўды і падману абсалютна інтэрнацыянальная, таму з адаптацыяй праблем не ўзнікала. Але наша кіно разглядае гэтыя паняцці ў глабальным сэнсе і ілюструе, якая разбуральная сіла ім уласцівая. Андрэй Эшпай зрабіў гісторыю шматслойнай і развіў яе вельмі драматычна. Тут няма «добрых» і «дрэнных», бо кожны персанаж нясе сваю «праўду», — адзначыла ў адным з інтэрв'ю прадзюсар серыяла Дар'я Лаўрова.

Тым, хто любіць кіно з гістарычным кантэкстам, раім звярнуць увагу на гістарычную драму «Павел, апостал Хрыста» (ЗША, 2018), знятую рэжысёрам Эндру Хаятам. Стужка апавядае пра падзеі, што адбываліся ў Рыме ў 67 годзе нашай эры, калі быў час жорсткіх ганенняў на хрысціян. Пасля страшнага пажару, які знішчыў большую частку горада, рымскі імператар Нерон загадаў схапіць і даставіць у Мамерцінскую турму апостала Паўла, якога лічыў вінаватым у тым, што адбылося. А перфект турмы Маўрыкій разрываўся паміж няўдалай ваеннай кар'ерай і дачкой, якая пакутавала ад невядомай хваробы. У гэты ж час у горад прыязджае лекар Лука з мэтай знайсці Паўла і спыняецца ў доме мясцовых жыхароў. Яму ўдаецца пранікнуць у турму і сустрэцца з апосталам, які ў чаканні смяротнай кары пагаджаецца расказаць сваю біяграфію, каб гэтыя звесткі трапілі ў новую кнігу пра Евангелле і вучэнне Хрыста. Калі пра сустрэчу даведваецца Маўрыкій, то спадзяецца выкарыстаць атрыманую інфармацыю, каб дабіцца прызнання Паўла ў падпале і такім чынам вярнуць сабе давер імператара... Як будзе развівацца гісторыя і чые планы здзейсняцца, даведаецеся падчас прагляду кінастужкі 18 красавіка на тэлеканале «Беларусь 2».

Калі ж вы прыхільнік і кіно, і цікавай літаратуры, то не прапусціце прэм'еру серыяла «Зулейха расплюшчвае вочы» (2019) Ягора Яшкіна на «РТР-Беларусь», знятага па аднайменным рамане Гузэль Яхінай. Кніга, дарэчы, атрымала шматлікія літаратурныя прэміі і перакладзеная на 34 мовы свету. У аснове сюжэта — гісторыя татарскай сялянкі Зулейхі, у якой забіваюць мужа, а яе саму раскулачваюць і адпраўляюць у Сібір. Як складваецца далейшае жыццё гераіні і як змяняюць гэтую жанчыну шматлікія выпрабаванні, гледачы змогуць убачыць ужо зусім хутка: 13 красавіка будзе першая серыя.

Алена ДРАПКО

Фота з сайта vokrug.tv

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Галаву можна вешаць, ламаць, сушыць, намыльваць... Але не губляць!

Грамадства

Як шматдзетная сям’я будуе жыллё з дапамогай дзяржаўнай субсідыі

Як шматдзетная сям’я будуе жыллё з дапамогай дзяржаўнай субсідыі

Святлана, шматдзетная мама з вёскі Чарнаўчыцы, што пад Брэстам, падзялілася гісторыяй іх сям'і і дома.

Грамадства

Камень Узнясення, «Стопачка» і «Руская свечка». Што паглядзець у Іерусаліме?

Камень Узнясення, «Стопачка» і «Руская свечка». Што паглядзець у Іерусаліме?

Аўтобусы з паломнікамі і турыстамі ніколі не праязджаюць міма гэтых знакавых, і не толькі для хрысціян, святынь.