Вы тут

Гомельскі палацава-паркавы ансамбль  можна паглядзець анлайн


Адна з найстарэйшых музейных устаноў Беларусі — Гомельскі палацава-паркавы ансамбль — летась адзначыла 100-годдзе. Аднак паважны ўзрост не перашкаджае музейным супрацоўнікам крочыць у нагу з часам, а музею — заставацца сучасным і цікавым як мага большай колькасці людзей. Таму ў дадатак да афіцыйнага сайта, дзе, дарэчы, можна здзейсніць 3D-тур, не выходзячы з дому, афіцыйныя старонкі музея ў сеціве з'явіліся на Facebook і «УКантакце», потым у «Аднакласніках» і Іnstagram. А сёлета на пачатку красавіка пачаў працаваць YouTube-канал установы.


palacegomel.by

На канале, які лёгка можна знайсці па запыце «Гомельскі палац», плануюць змяшчаць анонсы, навіны, фільмы і відэасюжэты «для ўсіх тых, хто, магчыма, і не падазраваў, што музей — гэта зусім не сумна і нудна, а наадварот, весела і пазнавальна». Ужо цяпер тут можна паглядзець фільм пра 100-гадовы юбілей палаца і ранейшыя сюжэты, якія выходзілі на беларускім тэлебачанні, даведацца крыху больш пра яго былых уладальнікаў Паскевічаў, «прагуляцца» па гомельскім цэнтральным парку і Хальчанскай сядзібе, што ў Веткаўскім раёне, пазнаёміцца з некаторымі музейнымі праектамі — напрыклад, вялікай выстаўкай «Без тэрміну даўніны», прымеркаванай да 75-годдзя Вялікай Перамогі.

Вікторыя ЗАХАРАВА

Загаловак у газеце: Палац анлайн

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».