Вы тут

У Магiлёўскай вобласцi працуе дастаўка тавараў першай неабходнасцi пажылым людзям i iнвалiдам


Святлана Мiкалаеўна — пенсiянерка адносна маладая, але бывае, што рытм сэрца зрываецца або цiск «скача». Таму яна вырашыла не рызыкаваць. Як толькi ў вобласцi пачала працаваць служба дастаўкi, адразу ж патэлефанавала на гарачую лiнiю. На валанцёрскiх пачатках сёння шмат хто аказвае такiя паслугi: цэнтры сацабслугоўвання насельнiцтва, дабрачынныя арганiзацыi, сельвыканкамы, моладзь, пошта, райспажыўкааперацыя, прадпрыемствы, дзе раней працавалi сённяшнiя пенсiянеры, прафсаюзы.


Сацработнiк Iрына Кузьмiна завiтала да пенсiянеркi Галiны Мiкалаеўны з аграгарадка Раманавiчы.

Напэўна, кожны з нас бачыў сацыяльную рэкламу, дзе валанцёр прынёс пакет з прадуктамi, паставiў каля дзвярэй, нацiснуў на званок i сышоў? Маўляў, каб не падвяргаць старога чалавека лiшняй рызыцы. Але ёсць, як той казаў, нюансы. Усе памочнiкi працуюць строга па лiстах дастаўкi. А гэта значыць, што з заказчыкам у любым выпадку давядзецца кантактаваць. Часам, дзялiлiся суразмоўцы, да камiчнага даходзiла. Людзi тэлефанавалi i на поўным сур'ёзе пыталiся: а прадукты таксама за кошт дзяржавы? Маўляў, мяркуючы па рэкламе, за тавар не трэба плацiць.

— Насамрэч бясплатная толькi дастаўка, — удакладняе загадчык аддзялення Магiлёўскага раённага Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельнiцтва Вольга ЕРМАКОВА. — Спачатку мы складаем спiс, бяром у заяўнiка грошы i iдзём у краму. Потым перадаём яму прадукты i рэшту. А клiент распiсваецца ў лiсце, што заяўка выкананая.

Перыядычна нестандартныя званкi ўсё ж здараюцца. Вольга Ермакова расказвае, што людзi часам пыталi наконт дастаўкi сена або гною. Але большасць усё ж з разуменнем аднеслася да дабрачыннай акцыi. Сваiм правам на бясплатную дастаўку народ у цэлым не злоўжывае.

— Мы адразу ж просiм людзей, каб складалi спiсы неабходнага на тыдзень, бо нашы сiлы абмежаваныя, — кажа Вольга Валер'еўна. — Калi кожны дзень прывозiць па палавiнцы хлеба — нас надоўга не хопiць. I людзi слухаюць нас, лiшнi раз не турбуюць. Звычайна заказваюць самы просты набор прадуктаў: хлеб, малако, смятану. Бывае, што просяць купiць ежу яшчэ i чатырохногаму ўлюбёнцу або заплацiць за камуналку.

Паслуга дастаўкi асаблiва папулярная ў абласным цэнтры. Напрыклад, толькi ў Ленiнскiм раёне ў панядзелак было зроблена 69 такiх заявак.

— Аказваем дапамогу iнвалiдам i пенсiянерам: жанчынам з 57 гадоў, мужчынам з 62, — удакладняе дырэктар тэрытарыяльнага Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельнiцтва гэтага раёна Алена АРГУДЗЯЕВА.

Але больш тэлефануюць тыя, каму 75-80. Iм, акрамя прадуктаў, вельмi часта патрабуюцца i лекi. Таму спецыяльна замацавалi чалавека за палiклiнiкамi, каб ён узгадняў спiсы лекаў i забiраў iх у людзей. Рук не хапае. Вельмi дапамагаюць валанцёры Чырвонага Крыжа i БРСМ. А дабрачынныя арганiзацыi, куды звычайна маламаёмасныя прыходзiлi на гарачыя абеды, арганiзавалi дастаўку ежы на дом.

У Горацкiм раёне на гарачую лiнiю цэнтра сацыяльнага абслугоўвання паступае некалькi званкоў штодзень. Калi iх шмат, у работу па дастаўцы ўключаюцца валанцёры Чырвонага Крыжа, БРСМ.

— У нас няма такога куточка, куды б не даходзiла дапамога, — запэўнiвае старшыня Горацкага райсавета дэпутатаў Аксана АГАРОДНIКАВА. — Часам мы самi тэлефануем сваiм падапечным i пытаемся, як справы, цi ўсяго iм хапае. Трымаем сувязь i са старастамi вёсак.

У Асiповiцкiм раёне за два тыднi дабрачыннай акцыi паслугамi па дастаўцы тавараў скарысталiся 123 жыхары.

— На першым этапе вельмi добра спрацавалi нашы дэпутаты, — адзначыў старшыня Асiповiцкага райсавета дэпутатаў Сяргей СУВЕЕЎ. — На гарачыя лiнii пры сельвыканкамах паступалi заяўкi, i дэпутаты асабiста бралi ўдзел у дастаўцы пажылым грамадзянам i iнвалiдам прадуктаў. Цяпер такая неабходнасць адпала, таму мы ў асноўным размяркоўваем i пераадрасуем звароты грамадзян па прызначэннi: ФАПам, аўтакрамам, валанцёрам з iншых арганiзацый. Дарэчы, у нас ёсць прадпрымальнiк, якi актыўна ўключыўся ў гэтую работу i таксама дастаўляе тавары на дом тым, хто мае ў iх патрэбу.

Каранавiрус унёс свае карэктывы i ў работу прадпрыемстваў спажывецкай кааперацыi.

— На маршрутах нашых аўтакрам стала больш прыпынкаў «па патрабаваннi», — сказала начальнiк гандлёвага ўчастка Чэрыкаўскай райспажыўкааперацыi Таццяна ДРАЗДОВА. — Сёння правам на бясплатную дастаўку можа скарыстацца не толькi iнвалiд, якога мы абавязкова наведвалi i раней, але i кожны пажылы чалавек, якi дрэнны сябе адчувае. Апошнiм часам жыхары сталi заказваць яшчэ i сродкi дэзiнфекцыi.

З-за павелiчэння нагрузкi на аўтакрамы бывае, што яны крыху выбiваюцца з графiка. Але сяльчане да гэтага ставяцца з паразуменнем. Як i да патрабаванняў трымаць у чарзе адлегласць паўтара метра адно ад аднаго. Нiкога ўжо не бянтэжаць маска на твары прадаўца i гумавыя пальчаткi на руках. Сёння без такой экiпiроўкi нiводны экiпаж — кiроўца i прадавец — не мае права выязджаць на маршрут. З гэтым цяпер вельмi строга.

Нэлi ЗIГУЛЯ

Загаловак у газеце: Людзi i дапамога — побач

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Арэнда жылля. Хоць «мядзведжы кут», абы з выгодамі і пральнай машынай

Арэнда жылля. Хоць «мядзведжы кут», абы з выгодамі і пральнай машынай

Гэтая вясной многія хацелі самаізалявацца на прыродзе.

Грамадства

Дарогамі Славы. Кулямётчык і мінамётчык

Дарогамі Славы. Кулямётчык і мінамётчык

З сапраўднымі легендамі мінулай вайны Паўлам Рубісам і Віктарам Вятошкіным мне пашчасціла сустрэцца ў майскія дні восемдзесят дзявятага года.