Вы тут

У Беларусі распрацоўваюць слоўнік моладзевага інтэрнэт-слэнгу


У Беларусі спецыялісты распрацоўваюць для школ слоўнік моладзевага слэнгу ў інтэрнэце. Пра гэта падчас круглага стала "Прафілактыка наркаманіі ў моладзевым асяроддзі" ў прэс-цэнтры БЕЛТА паведаміў начальнік аддзела арганізацыі працы інспекцый па справах непаўналетніх упраўлення прафілактыкі галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі МУС Сяргей Янкоўскі.


Па словах Сяргея Янкоўскага, праваахоўныя органы і ўстановы адукацыі цесна ўзаемадзейнічаюць у прафілактыцы злачыннасці сярод дзяцей і падлеткаў. Праводзяцца сумесныя мерапрыемствы, міліцыя распрацоўвае комплексна-метадычныя рэкамендацыі, якія затым могуць выкарыстоўваць педагогі. "Зараз мы працуем над слоўнікам слэнгу тэрмінаў, якія ўжываюць непаўналетнія ў Сетцы", - распавёў прадстаўнік МУС. Слоўнік таксама накіруюць у школы. Разлік зроблены на тое, каб розныя пакаленні лепш разумелі адзін аднаго.

Інспекцыі па справах непаўналетніх улічваюць тое, што сучасныя дзеці даўно сышлі з вуліц у гандлёвыя цэнтры і іншыя месцы, дзе ёсць бясплатны wi-fi, адзначыў Сяргей Янкоўскі. Праца з падлеткамі ідзе праз сацсеткі, да іх імкнуцца даносіць інфармацыю пра негатыўныя наступствы ўжывання наркотыкаў, аб адказнасці за правапарушэнні, звязаныя з іх незаконным абаротам. У такім жа ключы вядзецца прафілактыка іншых злачынстваў. "Ёсць дзеці, якія не разумеюць, што здзяйсняюць нешта дрэннае. Асабліва гэта тычыцца злачынстваў, звязаных з інтэрнэтам, крадзяжоў з дапамогай камп'ютарнай тэхнікі, унясення нейкіх дадзеных на старонкі сваіх сяброў у сацыяльных сетках. Дзіця пажартавала, але гэты жарт ўжо адлюстраваны на старонках КК", - канстатаваў спецыяліст.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».