Вы тут

МЗС пракаментаваў рашэнне ЕС аб дапамозе Беларусі для барацьбы з наступствамі каранавіруса


У бягучай сітуацыі Беларусь звярнулася з просьбай аб дадатковых сродках спецыяльна для фінансавання найбольш тэрміновых закупак для нашых медыцынскіх устаноў, а таксама ў мэтах мінімізацыі прагназуемых негатыўных эканамічных наступстваў глабальнага каранакрызіса. Пра гэта заявіў начальнік упраўлення інфармацыі і лічбавай дыпламатыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз, адказваючы на пытанне партала TUT.BY


- У нас з Еўрасаюзам, у прынцыпе, ужо на працягу многіх гадоў адпрацавана схема супрацоўніцтва ў сферы тэхнічнай дапамогі, мы разам плануем найбольш актуальныя сферы выкарыстання такіх сродкаў. Толькі па лініі аднаго з інструментаў - краінавай праграмы ЕС для Беларусі - мы атрымліваем штогод каля 30 млн. еўра. Дарэчы, гэта на парадак менш, чым большасць іншых краін-суседзяў ЕС.

Зараз Еўрасаюз прыняў рашэнне аб выдзяленні ў сувязі з пандэміяй каранавіруса мэтавай фінансавай дапамогі краінам Усходняга партнёрства, куды, як вядома, уваходзіць і Беларусь.

Таму лагічна, што ў бягучай сітуацыі мы звярнуліся з просьбай аб дадатковых сродках спецыяльна для фінансавання найбольш тэрміновых закупак для нашых медыцынскіх устаноў, а таксама ў мэтах мінімізацыі прагназуемых негатыўных эканамічных наступстваў глабальнага каранакрызіса.

Відавочна, што спад дзелавой актыўнасці ва ўсім свеце і ў той жа Еўропе, у прыватнасці, адаб'ецца на нашых прадпрыемствах. Таму для нас вельмі важна выкарыстаць усе магчымасці, каб максімальна падстрахавацца. Гэта работа вядзецца на ўзроўні ўрада, іншых профільных дзяржаўных органаў, прытым па розных напрамках.

З ЕС мы абмяркоўваем розныя формы і аб'ёмы такога садзейнічання. Нашы партнёры дэманструюць у гэтым пытанні высокую адкрытасць, што мы вельмі шануем. Аднак пра падрабязнасці гаварыць пакуль заўчасна.

Раней высокі прадстаўнік Еўрапейскага саюза па замежных справах і палітыцы бяспекі - віцэ-прэзідэнт Еўрапейскай камісіі Жозэп Барэль заявіў, што ЕС мае намер выдзеліць Беларусі 60 мільёнаў еўра на мэты аховы здароўя і эканомікі.

Прэв'ю: pinterest.com

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.