Вы тут

Прэс-сакратар Прэзiдэнта расказала аб падрабязнасцях надзённай нарады


Прэс-сакратар Прэзiдэнта Наталля Эйсмант расказала аб падрабязнасцях надзённай нарады, на якой у аўторак абмяркоўвалi гатоўнасць сiстэмы аховы здароўя да эпiдэмii каранавiруса, i яе вынiках.


«Прэзiдэнт, безумоўна, разумее ўсю сур’ёзнасць сiтуацыi i не хавае, што, магчыма, будзе няпроста. Адна з галоўных установак удзельнiкам нарады, якая прагучала ў фiнале, — не спрашчацца», — паведамiла Наталля Эйсмант.

Яна запэўнiла: цяпер робiцца ўсё, каб, прайшоўшы гэты няпросты перыяд, краiна не атрымала яшчэ большых праблем. «Якiх — пра гэта кiраўнiк дзяржавы сказаў вельмi выразна: мы не ведаем, якi будзе свет пасля гэтай пандэмii», — нагадала прэс-сакратар Прэзiдэнта.

Абарона для кожнага

Пытанне наяўнасцi iндывiдуальных сродкаў абароны ў медустановах i аптэках Прэзiдэнт трымае на кантролi вельмi жорстка, заявiла Наталля Эйсмант. Кiраўнiк дзяржавы неаднаразова даваў адпаведныя даручэннi i прэм’ер-мiнiстру, i мiнiстру аховы здароўя. Тыя абяцалi, што сiтуацыя будзе вырашаная i праблем з гэтым не будзе.

«Сёння абяцаннi скончылiся: Прэзiдэнт паставiў канкрэтныя i дакладныя тэрмiны — да канца гэтага тыдня ўсе меры павiнны быць прынятыя. I на закрытай частцы нарады пасля дакладаў аб тым, што арганiзоўваецца, дзе i як, рэзюмэ было тое ж, што i ў прысутнасцi журналiстаў: нiхто не застанецца на пасадзе, калi не будзе рэспiратараў i масак», — падкрэслiла Наталля Эйсмант.

Гэтай тэме Аляксандр Лукашэнка ўдзяляе асаблiвую ўвагу. Па яго просьбе старшыня Савета Рэспублiкi Наталля Качанава вывучала сiтуацыю на месцах. Сабраўшы iнфармацыю, Прэзiдэнт абазначыў алгарытм работы: Мiнiстэрства аховы здароўя абавязана прымусiць галоўнага ўрача забяспечыць сваiх супрацоўнiкаў усiм неабходным, вядома, не без дапамогi мiнiстэрства i мясцовай вертыкалi ўлады. «Урач для нас — каштоўнасць. Менавiта так гэта гучала ў словах Прэзiдэнта», — сказала прэс-сакратар.

Пад кантролем

Падчас нарады службовыя асобы, у першую чаргу сiлавiкi, далажылi Прэзiдэнту, што кантроль за грамадзянамi, якiя ўязджаюць у краiну, нi ў якiм выпадку не знiжаецца. На гранiцах працягваюцца ўсе мерапрыемствы, якiя праводзiлiся раней.

Асаблiвая ўвага звяртаецца на дальнабойшчыкаў, яны рухаюцца па абазначаных транспартных калiдорах. Жорстка кантраляваць вытрымлiванне ўсiх правiл даручана дзяржсакратару Савета бяспекi.

Уладзімір Каранік. Фота БЕЛТА.

Цвёрдая пазiцыя Прэзiдэнта: прымаць жорсткiя меры трэба ў тым выпадку, калi яны наспелi. Паводле слоў Наталлi Эйсмант, гэты пункт гледжання падзяляюць многiя i ў Беларусi, i ў iншых краiнах.

«Дзейнiчаць трэба так, як дыктуе сiтуацыя. I рабiць усё, каб зберагчы людзей. Па такiм прынцыпе сёння будуецца i далей будзе будавацца работа ў Беларусi», — падкрэслiла прэс-сакратар Прэзiдэнта.

Чысцiня рук i iнфаполя

Сiтуацыя з каранавiрусам дапамагла страсянуць сiстэму аховы здароўя i зрабiць патрэбныя высновы — Аляксандр Лукашэнка неаднаразова падкрэслiваў гэта. Акрамя таго, пандэмiя нагадала грамадзянам пра важнасць клопату пра сваё здароўе. На нарадзе Прэзiдэнт адзначыў, што практыку жорсткага выканання правiл асабiстай гiгiены i дэзiнфекцыi памяшканняў трэба захаваць назаўжды.

«Што датычыцца чысцiнi iнфармацыйнай — з гэтым складаней. Пра спробы разгайдаць сiтуацыю мы ўжо гаварылi не раз. I сёння бачым, што псiхалагiчныя наступствы ад усяго, што адбываецца, могуць быць значна складанейшыя, чым мы сабе з вамi ўяўлялi», — дадала Наталля Эйсмант.

Да барацьбы з iнфекцыяй павiнна быць падключана ўся вертыкаль улады.

«Прэзiдэнт падзякаваў нашым медыкам за тое, што яны робяць цяпер, — вылечваюць людзей ва ўмовах, калi i механiзмы лячэння няясныя. Ён пажадаў iм, працуючы, берагчы сябе», — рэзюмавала прэс-сакратар кiраўнiка дзяржавы.

Паводле БелТА

Загаловак у газеце: Рабiць усё, каб зберагчы людзей

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».