Вы тут

Школьнікам прапануюць далучыцца да праекта "Тут і цяпер, спазнай і здзіві нас”


Ён разлічаны на ўсіх, хто хоча кожны дзень спасцігаць  нешта новае, цікавае і пазнавальнае.


Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства запрашае на свой сайт, дзе прама цяпер  можна віртуальна акунуцца ў свет адкрыццяў, творчасці і стаць творцам сваёй прасторы – дыстанцыйна, не выходзячы з дому.

Кожны можа выбраць сабе занятак па душы:  даглядаць за жывёламі і раслінамі, навучыцца прадказваць надвор'е, беражліва ставіцца да навакольнага свету, змяняць з дапамогай розных тэхнік прадметы побыту і яшчэ многае-многае іншае.

Педагогі Цэнтра прапануюць майстар-класы, навучальныя семінары, заняткі, дапамагаюць знайсці цікавую справу, якая будзе захапленнем ўсяго жыцця, а, магчыма,  і  будучай прафесіяй. Можна прыняць удзел у конкурсах эколага-біялагічнага і турысцка-краязнаўчага напрамкаў, праектах, акцыях.

Відэа і інфарамацыйныя матэрыялы праекта прадстаўлены на сайце Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства.

Надзея НІКАЛАЕВА

Прэв'ю: pomnipro.ru

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.