Вы тут

Правілы вядзення паляўнiчай гаспадаркi i палявання могуць быць зменены


Міністэрства лясной гаспадаркі інфармуе зацікаўленых аб правядзенні грамадскіх абмеркаванняў праекта Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па ўнясенні змяненняў і дапаўненняў у Правілы вядзення паляўнічай гаспадаркі і палявання (раздзел "Грамадскія абмеркаванні").


Дадзены праект скіраваны, перш за ўсё, на падзел дзеючай рэдакцыі правіл на два нарматыўных дакумента: Правілы палявання і Правілы вядзення паляўнічай гаспадаркі. Гэта, у сваю чаргу, дазволіць простым паляўнічым вывучыць патрабаванні да арганізацыі і правядзення палявання ў асобным дакуменце, не дакранаючыся пытанняў вядзення паляўнічай гаспадаркі, якія ім неактуальныя. Прапанаваны праект падрыхтаваны з улікам прапаноў, выказаных усімі зацікаўленымі органамі, а таксама простымі грамадзянамі краіны.

Мінлясгас выказвае падзяку тым, хто даслаў свае прапановы па ўдасканаленні Правілаў вядзення паляўнічай гаспадаркі і палявання. Яны былі разгледжаны на пасяджэннях міжведамаснай рабочай групы, створанай пры міністэрстве.

У выпадку наяўнасці заўваг і прапаноў па праекце Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь усіх зацікаўленых просяць накіраваць іх на электронную пошту mlh@mlh.gov.by.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв'ю: pinterest.com

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.