Вы тут

Sex-балясы. Аголенка на аддаленцы


Увесь свет цяпер знаходзіцца ў самаізаляцыі. («Прабачце, гэта закрытая вечарынка. Толькі я і пельмені».) І гэта правільна, так і павінна быць. («— А давай арганізуем шыкоўнае рамантычнае спатканне для дваіх?! — Давай! А як? — Ну, ты прыгатуеш мноства смачных страў, накрыеш стол... А ты? — А я не прыйду!!!») Трапіўшы ў такую сітуацыю, многія пачалі забаўляцца на свой капыл. («— Не хочаш пагаварыць на эратычную тэму? — Давай. — Ты зараз у чым? — У пакоі... Я павольна здымаю пакой за сто долараў у месяц...») Але ж трэба зразумець, што зоркам ва ўмовах самаізаляцыі даводзіцца не толькі саміх сябе весяліць, але і публіку. Яны ж артысты! І тут былі задзейнічаны ўсе вядомыя спосабы: песні, танцы, сумесныя прамыя эфіры. Ну і самы дзейсны: аголенка. («Касцюм Евы адзіны, які ніколі не выйдзе з моды».) Дамы надзелі прыгожую бялізну, уцягнулі жывот, прыпаднялі грудзі і... («Любая жанчына на свеце, якой бы мілай яна не была, умее рабіць ляльку вуду і ведае, дзе стаіць мятла».)


Запусціла і ўзначаліла гэты рух амерыканская мадэль Бэла Хадзід, прызнаная ў леташнім даследаванні The Sun самай прыгожай жанчынай свету. А за ёй неўзабаве і іншыя зоркі падцягнуліся. Напрыклад, калега Бэлы Эмілі Ратакоўскі размясціла фота, на якім цалкам аголеная пазіруе за занавескай. У расійскім сегменце зорак адзначылася спявачка Нюша: шпількі, пояс для панчох, бодзі, якое адкрывае «пятую кропку»... 53-гадовая Наталля Штурм паказала, як прыбіраецца дома ў споднім. Далейшы пералік тых, хто далучыўся да адмысловага трэнду, зойме шмат часу і месца. («Аказваецца, самцы паўночных аленяў да пачатку зімы скідваюць рогі, а самкі — не. Атрымліваецца, што Санта-Клаўса цягне каманда дужых, магутных, незалежных жанчын».)

І ў прынцыпе ў такой сітуацыі няма нічога дзіўнага. Як сказаў расійскі псіхолаг, прафесар, доктар культуралагічных навук Андрэй Збяроўскі, падобныя жаночыя паводзіны з'яўляюцца стандартнымі для любых аналагічных падзей — вайны, рэвалюцыі, голаду, эпідэміі. («Кемлівая дзяўчынка пераканала хлопчыка не толькі панесці яе партфель, але і перадаць яго патрэбным людзям».) «Жанчыны імкнуліся раздзявацца ў крызісныя эпохі задоўга да вынаходніцтва фота і відэа, да выдання газет і тым больш — да з'яўлення інтэрнэту і «Інстаграма». Так што з піярам на каранціне, як падумаюць многія, гэта дакладна не звязана». («Як бы гэта так у агародзе сфоткацца, каб усе падумалі, што я на моры?») Як заўважае спецыяліст, такія паводзіны дасталіся нам яшчэ ад продкаў-прыматаў. У цяжкія часы, паколькі самкі паміж сабой не б'юцца, яны запускаюць «конкурсы прыгажосці», скіраваныя, зразумела, на прадстаўнікоў процілеглага полу. «Хутчэй за ўсё, менавіта гэты старажытны комплекс паводзін прымушае найбольш актыўных жанчын уступаць паміж сабой у эратычна-паказальныя батлы-спаборніцтвы з мэтай збору максімальнай колькасці лайкаў і каментарыяў». («Матаю нервы. Колькі вам клубочкаў?»)

Ды што там гаварыць, нават Білан засвяціўся на фоне жанчын: у каранцінным дуэце ён станцаваў з артысткай Black Star Клавай Кокай перад люстэркам у... чорным купальніку. На відэа выступоўцы ў нейкі момант мяняюцца адзеннем. Як адрэагавалі многія карыстальнікі сацыяльных сетак на гэта? «Да такога мяне жыццё не рыхтавала», — не зразумелі яны прыкола. Ну, наконт жаночага адзення пагаджуся — перабор для нашай публікі. («— Мне няма чаго насіць! Мне няма чаго насіць! — Пятровіч, як ты ўжо дастаў! Пачакай крыху, зараз чарговая машына з цэглай будзе!») А наконт астатняга, думаю, мужчыны па сваёй сутнасці мала чым адрозніваюцца ад прыгожай паловы чалавецтва, толькі паводзяць сябе трохі інакш. («Бабуля звязала для Фімы шарсцяныя трусы. Цяпер яму і хочацца — колецца, і не хочацца — колецца».)

Так, ранкам 14 студзеня 2018 года жыхары амерыканскага штата Гаваі атрымалі на свае тэлефоны лжывае экстраннае паведамленне ад улад аб пагрозе ядзернай атакі з боку Паўночнай Карэі. Ва ўпраўленні надзвычайных сітуацый штата потым растлумачылі, што кнопку рассылкі выпадкова націснуў адзін з супрацоўнікаў. Але гэта было потым... Напачатку ж гавайцы адразу пасля адмены пагрозы нападзення масава заняліся праглядам... порна. («Як растлумачыць дзіцяці, што калі мама ў касцюме медсястры, дык тату не дрэнна, а добра?») Пра гэта паведамляла Mashable са спасылкай на партал для дарослых PornHub. Ужо праз 16 хвілін (!) пасля адбою аматары пікантнага відэа перавысілі паказчык наведвання сайта на 48 працэнтаў ад сярэдніх значэнняў. («Чапляць мужыкоў лепш за ўсё каля прымерачных. Мужык сыдзе з любой жанчынай, якая скажа яму, што шопінг скончаны і пара дадому».)

Нікога не заклікаю да аголенкі. («Я не зусім непатрэбны: магу быць дрэнным прыкладам».) Мне падабаецца іншы прыклад — з гумарам. Пэўны час таму ў сеціве быў вельмі папулярны блог, аўтар якога парадзіравала мадэляў, публікуючы замест здымкаў і відэа іх падрабязныя апісанні, каб паказаць стэрэатыпнасць дзявочых інстаграмаў. Ну, напрыклад, кароценькае. «Загадкавае асвятленне. Рамантычна прыхілілася да сцяны ў адных стрынгах. Саскі замазала сардэчкамі. Каб не ўкралі душу». Чым не нагода для ўсмешкі? («Для таго каб у чалавека здарыўся культурны шок, трэба, каб у яго была тая самая культура».)

Кастусь ХАЦЕЛАЎ-ЗМАГЕЛАЎ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Жыццёвы шлях Якава Крэйзера. Першы камдзiў, якi атрымаў Зорку Героя, заслужыў яе, абараняючы Барысаў

Жыццёвы шлях Якава Крэйзера. Першы камдзiў, якi атрымаў Зорку Героя, заслужыў яе, абараняючы Барысаў

У пачатковы перыяд Вялiкай Айчыннай вайны зацятыя баi разгарнулiся пры абароне Барысава — старадаўняга беларускага горада на Бярэзiне. 

Грамадства

Схадзіць на «Куфар» і застацца без грошай. На папулярным сайце можна сустрэць махляра, замаскіраванага пад пакупніка

Схадзіць на «Куфар» і застацца без грошай. На папулярным сайце можна сустрэць махляра, замаскіраванага пад пакупніка

«Лічбавыя жулікі», якія здымаюць грошы з чужых банкаўскіх карт, звычайна маскіруюцца пад інтэрнэт-рэсурсы, вартыя даверу.