Вы тут

На Гомельшчыне пройдзе прафілактычнае мерапрыемства “Дзіця – галоўны пасажыр”


У мэтах своечасовага рэагавання на становішча ў сферы забеспячэння бяспекі дарожнага руху, прафілактыкі і зніжэння цяжару наступстваў ДТЗ з удзелам непаўналетніх пасажыраў на тэрыторыі Гомельскай вобласці з 8 па 17 красавіка будзе праходзіць прафілактычнае мерапрыемства “Дзіця -- галоўны пасажыр”, скіраванае на прафілактыку дарожна-транспартнага траўматызму непаўналетніх пасажыраў. Пра гэта паведамляе сайт УУС аблвыканкама.


Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае, што, згодна з Правіламі дарожнага руху, перавозка дзяцей у легкавым аўтамабілі, абсталяваным рамянямі бяспекі, павінна ажыццяўляцца з выкарыстаннем:

  • дзіцячых утрымліваючых прылад, якія адпавядаюць вазе і росту дзіцяці, -- ва ўзросце да пяці гадоў;
  • дзіцячых утрымліваючых прылад, якія адпавядаюць вазе і росту дзіцяці, іншых сродкаў (бусцер, спецыяльных падушак для сядзення, дадатковых сядзенняў), якія дазваляюць бяспечна прышпіліць дзіця з дапамогай рамянёў бяспекі, прадугледжаных канструкцыяй транспартнага сродку, -- ва ўзросце ад пяці да дванаццаці гадоў.

За невыкарыстанне дзіцячага ўтрымліваючага прыстасавання ў выпадках, калі яно абавязкова, кіроўцы транспартных сродкаў могуць быць прыцягнутыя, згодна з ч. 5 арт. 18.14 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь, да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе папярэджання або штрафу ў памеры да чатырох базавых велічынь. У выпадку паўторнага парушэння адказнасць надыходзіць у адпаведнасці з ч. 12 арт. 18.14 КаАП і цягне накладанне штрафу ў памеры ад 2 да 8 базавых велічынь.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».