Вы тут

БДПУ ўключаны ў Глабальную сетку інавацыйных універсітэтаў


Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка стаў першым і пакуль адзіным у краіне сертыфікаваным удзельнікам GUNi. Сяброўства ў сетцы GUNi з'яўляецца прызнаннем дзейнасці ВНУ па папулярызацыі мэтаў і каштоўнасцяў устойлівага развіцця ў грамадстве.


Глабальная сетка інавацыйных універсітэтаў аб'ядноўвае больш за 250 устаноў вышэйшай адукацыі з 80 краін свету - універсітэты, кафедры ЮНЕСКА, даследчыя цэнтры.

У 2017 годзе БДПУ атрымаў прызнанне ад Універсітэта ЮНЕСКА і статус рэгіянальнага цэнтра экспертыз па адукацыі ў інтарэсах устойлівага развіцця. У лютым таго ж года на базе БДПУ быў створаны каардынацыйны цэнтр  “Адукацыя ў інтарэсах устойлівага развіцця”, які займаецца каардынацыяй, навукова-метадычным  і інфармацыйна-арганізацыйным суправаджэннем дзейнасці па прасоўванні ідэй і практык адукацыі ў мэтах ўстойлівага развіцця ў сістэме адукацыі, а таксама ў сферах эканомікі, экалогіі і сацыяльнага развіцця. Таксама ўніверсітэт з'яўляецца сузаснавальнікам Асацыяцыі “Адукацыя для ўстойлівага развіцця”.

ВНУ, якія ўдзельнічаюць у GUNi, знаходзяцца ў фокусе ўвагі даследчыкаў з ЮНЭСКА і ААН, якія надаюць павышаную ўвагу сацыяльнай адказнасці адукацыі. Такім універсітэтам лягчэй знайсці доступ да неабходных дадзеных для ўласных даследаванняў, а таксама больш шырокага распаўсюджвання  ўласных распачынанняў.

Надзея НІКАЛАЕВА

Прэв'ю: bspu.by                                           

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».