Вы тут

Мінпрыроды заклікае адмовіцца ад пластыкавых кветак падчас наведвання могілак


У Беларусі Радаўніцу — час памінання памерлых — адзначаюць 28 красавіка. У гэты дзень мы аддаем даніну памяці блізкім, менавіта для наведвання і прывядзення ў парадак месцаў пахаванняў на дзяржаўным узроўні ўстаноўлены выхадны.


«Яшчэ дзесяцігоддзе таму ў нашай краіне не было такой разбуральнай традыцыі, як прыносіць для ўпрыгожванняў на могілкі пластыкавыя кветкі. Мы павязвалі на помнікі і крыжы ручнікі і стужкі, саджалі жывыя кветкі і дрэвы.

Набываючы штучныя кветкі, мы, па сутнасці, купляем смецце, якое пасля наносіць шкоду прыродзе, выдзяляючы таксічныя рэчывы, забруджваючы глебу, паветра і грунтавыя вады. Калі штучныя кветкі прыходзяць у непрыдатнасць, людзі іх выкідваюць. Штогод пасля святаў на палігоны цвёрдых камунальных адходаў вывозяць каля 1 мільёна пластыкавых кветак. Тэрмін іх раскладу — ад ста да пяцісот гадоў. Другаснай апрацоўцы яны не падлягаюць.

Горш, калі гэтыя кветкі спальваюць. Пры гэтым у навакольнае асяроддзе выдзяляюцца цяжкія металы і дыяксіны, якія негатыўна ўплываюць на здароўе людзей, а асабліва — на дзяцей».

Мінпрыроды разам з экалагічнымі грамадскімі аб’яднаннямі заклікае грамадзян краіны праявіць экасвядомасць і не несці на могілкі пластыкавыя кветкі. Альтэрнатывай ім павінны стаць жывыя кветкі ў гаршках, мнагалетнікі, высаджаныя ў грунт, карлікавыя кусты, газонная трава, свечкі, стужкі з тканіны.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв'ю: gp.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?