Згодна з апублікаванымі Міністэрствам аховы здароўя дадзенымі, у Беларусі зарэгістравана 1066 выпадкаў каранавіруса.
На стацыянарным лячэнні знаходзяцца 976 чалавек. У большай часткі пацыентаў захворванне працякае ў лёгкай ці сярэдняй форме. 33 пацыенты маюць патрэбу ў падтрымцы апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх, ім праведзены медыцынскія кансіліумы з удзелам вядучых інфекцыяністаў і анестэзіёлагаў-рэаніматолагаў.
Пасля праходжання лячэння выздаравелі 77 чалавек.
Новых выпадкаў смерці ад каранавіруснай інфекцыі за мінулыя суткі не зарэгістравана. Па апошніх дадзеных - колькасць смяротных зыходаў складае 13.
На партале stopcovid.belta.by даюцца і лічбы па рэгіёнах:
Нагадаем, учора ў Беларусь прыбыла місія СААЗ. Афіцыйная праца місіі пачалася сёння і працягнецца да суботы - 11 красавіка.
Плануецца, што спецыялісты наведаюць установы аховы здароўя Мінска, а таксама Мінскай і Віцебскай абласцей.
Прэв'ю: europa.eu
А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.
Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.
«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».