Вы тут

У Шчучынскім раёне 70-гадовы пенсіянер паліў траву. Згарэла больш за 20 дамоў


А 14-й гадзіне 7 красавіка ў МНС паступіла паведамленне ад жыхаркі вёскі Нарчы Шчучынскага раёна аб узгаранні сухой расліннасці. Згарэла больш за 20 дамоў, у двух з якіх пастаянна пражывалі грамадзяне. У выніку ўзгарання жыхары вёскі не пацярпелі. Пра гэта інфармуе СК.


Паводле атрыманых дадзеных, каля 11 гадзін 70-гадовы мясцовы жыхар у двары свайго дома паліў сухую траву. Са слоў мужчыны, гэты працэс ён кантраляваў, у дом сышоў, калі ўсе патухла. Аднак праз некаторы час да яго прыйшоў аднавясковец і паведаміў аб пажары ў яго ў двары.

Распачата крымінальная справа.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».