Вы тут

У Беларусі ўносяцца некаторыя змены ў жыллёвыя адносіны


У Беларусі ўносяцца некаторыя змены ў жыллёвыя адносіны. Гэта прадугледжана ўказам №121 "Аб жыллёвых адносінах", які 7 красавіка падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамляе БЕЛТА.


Дакумент распрацаваны ў сувязі з уступленнем у сілу 1 студзеня 2020 года новай рэдакцыі Жыллёвага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Указам прадугледжана магчымасць продажу заселеных дзяржаўных аднакватэрных жылых дамоў (кватэр у блакіраваных дамах), якія не адпавядаюць санітарным і тэхнічным патрабаванням, ва ўласнасць наймальнікам гэтых жылых памяшканняў па ацэначным кошце. Адной з умоў такога продажу з'яўляецца абавязак пакупнікоў па рамонце (рэканструкцыі) гэтых жылых памяшканняў для прывядзення іх у стан, прыдатны для выкарыстання па прызначэнні.

Аблвыканкамам і Мінскаму гарвыканкаму даецца права на ўстанаўленне паніжальных каэфіцыентаў да памеру платы за арэнднае жыллё, прадстаўленае грамадзянам, якія маюць першачарговае права на яго атрыманне, жыллё, пабудаванае на тэрыторыях радыеактыўнага забруджвання за кошт сродкаў, што накіроўваюцца на ліквідацыю наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

Акрамя таго, захоўваюцца абавязкі дзяржаўных органаў і арганізацый па акумуліраванню грашовых сродкаў, атрыманых ад прадастаўлення ў арэнду жылля, на спецыяльных рахунках. Вызначаны парадак функцыянавання такіх рахункаў, а таксама залічэнне на іх сродкаў ад продажу ва ўласнасць грамадзянам жылых дамоў (кватэр у блакіраваных дамах), якія не адпавядаюць санітарным тэхнічным патрабаванням.

Прадугледжана таксама павелічэнне да 40% долі грашовых сродкаў, якія паступаюць на спецыяльныя рахункі ў якасці платы за карыстанне арэндным жыллём, якія могуць быць накіраваны на бягучы рамонт незаселенага арэнднага жылля.

Указам прадугледжаны перавод арэндных кватэр у новабудоўлях, якія прадстаўляюцца асобам з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, у склад жылых памяшканняў сацыяльнага карыстання па заяве гэтых асоб, без уліку тэрміну, устаноўленага Жыллёвым кодэксам.

Акрамя таго, у сувязі са зменай тэрміналогіі, якая ўжываецца ў жыллёвым заканадаўстве, прадугледжана карэкціроўка шэрагу ўказаў кіраўніка дзяржавы.

Прэв'ю: gdeetotdom.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».